![]() ГАВРИЛЕНКО Сергей
Николаевич, мл. сержант, разведчик-пулеметчик,
род.27.11.1968г. в дер. Перекоп Рогачевского района
Гомельской обл. БССР. Белорус. Работал на Минской
областной аптечной базе.
В Вооруж. Силы СССР призван 27.11.1986г. Минским РВК. В Респ. Афганистан с марта 1987г. Неоднократно принимал участие в боевых операциях, в сопровождениях колонн и разведке маршрутов движения. 07.02.1988г. действовал в составе разведдозора в р-не г. Лашкаргах провинции Гильменд. БТР, в котором он находился, подорвался на мине и был обстрелян противником. Личный состав покинул БТР и вступил в бой. Гавриленко получил ранение, но продолжал вести огонь из пулемета. В этом бою погиб, уничтожив огневую точку противника. За мужество и отвагу награждён орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в г. Заславль Минского района. ГАУРЫЛЕНКА Сяргей Мікалаевіч Нарадзіўся 27.11.1968 г. ў в. Перакоп Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Ніна Міхайлаўна, І бацька, Мікалай Трафімавіч, жывуць і працуюць у г. Заслаўе (пад Мінскам). У 1986 г. Сяргей скончыў сярэднюю школу № 1 г. Заслаўя. Некаторы час працаваў на прамысловых прадпрыемствах па месцы жыхарства. У лістападзе 1986 г. прызваны ў Савецкую Армію Мінскім РВК. Малодшы сяржант, камандзір аддзялення С. М. Гаўрыленка загінуў 6.2.1988 г. Пахаваны ў г. Заслаўе. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа». Iмя Сяргея Гаўрыленкі прысвоена піянерскім атрадам сярэдніх школ № 1 і № 2 г. Заслаўя. ...У гэты дзень група савецкіх воінаў трапіла ў засаду душманаў. Ворагі адкрылі моцны агонь з блізкай адлегласці, у выніку чаго бронетранспарцёр быў пашкоджаны і загарэўся. Сярод дыму ў палаючай баявой машыне Сяргей не разгубіўся, не пакінуў свайго паста. Прыкрываючы агнём кулямёта адыход таварышаў, ён даў ім магчымасць заняць абарону. Але агонь падбіраўся да яго, і Сяргей, захапіўшы з сабой параненага Дзмітрыя Андрыянава, пакінуў машыну, адстрэльваючыся з кулямёта ад насядаўшых душманаў. Па сутнасці, прыняўшы ўвесь агонь ворага на сябе, С. Гаўрыленка даў магчымасць астатнім эвакуіраваць параненых у бяспечнае месца І заняць пазiцыю. Ен трымаўся да апошняга патрона, пакуль яго жыццё не абарвала варожая куля. Фотографии прислал Кондратович Игорь Геннадьевич с адреса : miory.kondratovich@mail.ru ![]() ![]() ![]() |