Вот эти данные были взяты из Всесоюзной книги памяти: В Вооруж. Силы СССР призван 11.5.76 Карасуским РВК Кустанайской обл. В Респ. Афганистан с апр. 1985. Порученный участок работы на узле связи содержал всегда в исправном состоянии. 7,5.1987, выполняя боевое задание, летел на вертолете, который потерпел катастрофу. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в дер. Холмечь. ГАРМОНЕНКА Аляксандр Міхайлавіч Нарадзіўся 7.2.1958 г. ў в. Холмеч Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Маці, Валянціна Ігна-таўна, працуе поварам у Холмецкай участковай бальні-цы, бацька, Міхаіл Мікалаевіч, трактарыст у калгасе «Іскра». У 1975 г. Аляксандр скончыў сярэднюю школу Ў саўгасе імя Ільіча Карасускага раёна Кустанайскай вобласці. У 1975—76 гг. вучыўся ў школе ДТСААФ у г. Кустанай. У 1976 г. прызваны ў Савецкую Армію Карасускім РВК. Пасля службы ў 1978—79 гг. працаваў у саўгасе трактарыстам. У 1979 г. скончыў школу пра-паршчыкаў. У 1985 г. накіраваны ў Афганістан. Прапаршчык А. М. Гармоненка загінуў 7.5.1987 г. пры выкананні службовага абавязку. Пахаваны ў в. Холмеч. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Піянерскаму атраду Холмецкай сярэдняй школы прысвоена Iмя А. М. Гармоненкі. У А. М. Гармоненкі расце дачка Наташа. 3 успамінаў пра А. М. Гармоненку яго жонкі Ірыны Іванаўны Вельмі любіў паляванне і рыбалку, рамантаваў усе маркі радыёпрыёмнікау. ІГРаЎ амаль на ўсіх музычных iнструментах,. Прыгожа спяваў. МарыЎ пра сына, збіраўся дачку вучыць у музычнай школе. Вельмі разваж-лівы, спакойны ў любой сітуацыі; увесь час быў незадаволены сабой, шукаў любую магчымасць праверыць сябе. |