Вот эти данные были
взяты из Всесоюзной книги памяти:
В Вооруженные Силы СССР призван 13.5.76 Белыничским РВК. В Республике Афганистан с октября 1980. Развед, группа, которой он командовал, 14.12.81 во взаимодействии с военнослужащими афган. армии совершила налет на базу пр-ка, застав его врасплох. Погиб Б. 5.6.1982 при отражении нападения мятежников на пост боевого охранения. За мужество и отвагу награжден орденом Красной Звезды. Похоронен в дер. Добриловичи Белыничского р-на. Его именем названа улица в дер. Заполье Белыничского р-на. БЕЛЬСКI Генадзь Іванавіч Нарадзіўся 16.10.1957 г. ў в. Бярозаўка Рузаеўскага раёна Какчэтаўскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Надзея Максімаўна, начная няня інтэрната Запольскай сярэдняй школы, бацька, Іван Якаўлевіч, рабочы саўгаса «Падзевічы» Бялыніцкага раёна Магі-лёўскай вобласці. У 1973 г. Генадзь скончыў 8 класаў Запольскай сярэдняй школы, потым ПТВ № 1 механі-зацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы Магілёўскага Раёна. Атрымаў прафесію трактарыста-машыніста 3-га класа, працаваў у ПМК N° 58 Бялыніцкага раёна электразваршчыкам. У час навучання ў прафтэхвучы-лішчы наведваў ваенна-марскі клуб ДТСААФ, атрымаў спецыяльнасць электрамеханіка агульнага профілю. Пасля службы ў Савецкай Арміі вярнуўся і працаваў механізатарам у саўгасе «Падзевічы». Аднак Г. Бельскі вельмі хацеў быць вайскоўцам. Скончыў школу прапаршчыкаў і ў 1980 г. накіраваны для праходжання службы ў Афганістан. Загі-нуў 5.6.1982 г. Пахаваны ў в. Дабрыловічы Бялыніцкага раёна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Імем Г. I. Бельскага названа вуліца ў в. Заполле. ...Група савецкіх воінаў была закінута ў зададзены раён. Пры выкананні баявой задачы прапаршчык Г. I. Бельскі быў цяжка паранены снайперам праціўніка і памёр у шпіталі. 3 пісем Г. I. Бельскага родным 21 верасня 1981 г. Здравствуйте, папа, мама, бабушка и Наташка! ...У меня всё хорошо, служба моя проходит нормально. Скоро будет замена. Так что в скором будущем увидимся. Как у вас дела дома, какие трудности? Как там учится Наташа, слушается ли вас? Я заменюсь где-то во второй половине ноября. Обо мне не волнуйтесь. У меня всё хорошо... Как отец? Не болеет?.. Здравствуйте, дорогие мои родители! ...Вы, наверное, заждались от меня писем... Я Наде регулярно писал, она же к вам приезжает. Насчёт моей жизни здесь. Замены мне сейчас не будет потому, что перевели меня в другую часть. Пришёл приказ сверху, и перевели. Вот такие дела. Сейчас мне придётся заменяться весной... Наде тяжело — ждать придётся долго... 2 снежня 1981 г. Здравствуй, Коля! ...Я думаю, что ты уже дома, и решил написать тебе. Немного о себе. Служба идёт, замена только весной. Представляешь, как тоскливо на душе. Ну, до весны как-нибудь дослужу... Да, как у тебя идут дела? Как дома? Куда хочешь пойти на работу?.. Пиши обо всём... 3 артыкула С. Сямёнава «Вуліца старэйшага сына» у раённай газеце «Зара камунізму» ад 17 лістапада 1988 г. ...Як ён чакаў абяцанай замены! Усёй сваёй істотай імкнуўся вярнуцца і працягваць службу на Радзіме. Усе надзеі ўскладаў менавіта на вясну восемдзе-сят другога. Ды лёс аказаўся, як тое віно на палыне... «Подзвіг Вашага сына заўсёды будзе яркім прыкладам беззапаветна-га служэння нашай любімай Радзіме. Памяць пра яго назаўсёды заха-ваецца ў сэрцах баявых таварышаў...» |