СУГЛОБА Анатолий Михайлович, майор, ком-р части, род. 23.9.1940 в с. Ивковцы Чернигов, обл. УССР. Украинец. В Вооруж. Силах СССР с 25.11.59. Экстерном окончил Вольское ВВУТ. В Респ. Афганистан с окт. 1981. Тяжело заболел и умер 9.10.1982. Нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в дер. Прудок Осиповичского р-на Могилев, обл. СУГЛОБА Анатоль Міхайлавіч Нарадзіўся 23.9.1940 г. ў с. Іўкаўцы Прылуцкага раёна Чарнігаўскай вобласці. Украінец. Член КПСС з 1980 г. Бацькі, Наталля Сямёнаўна і Міхаіл Аляксандравіч, пенсіянеры. У 1958 г. Анатоль скончыў Прылуцкую СШ № 4, працаваў слесарам-зборшчыкам на Крыварожскім цэнтральным горнаўзбагачальным камбінаце. У 1959 г. прызваны ў Савецкую Армію Крыварожскім РВК. Пасля сканчэння школы малодшых спецыялістаў у Ленінградскай ваеннай акрузе быў накіраваны ў ГДР, пасля звязаў свой лёс з Савецкай Арміяй, быў залі-чаны на звыштэрміновую службу. У 1967 г. экстэрнам здаў экзамены за поўны курс Вольскага вышэйшага ваеннага вучылішча тылу. Далейшую службу праходзіў за мяжой. І на тэрыторыі СССР, у т. л. і ў Беларускай ваеннай акрузе. У 1981 г. накіраваны ў Афганістан. Маёр А. М. Суглоба памёр 9.10.1982 г. Пахаваны ў в. Прудок Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У А. М. Суглобы двое дзяцей — дачка Ірына І сын Уладзімір, разам з маці, Марыяй Трафімаўнай, жывуць у г. Асіповічы. |