В Вооруж. Силах СССР с 1.8.74. Окончил Хмельницкое ВАКУ. В Респ. Афганистан с июня 1981. В составе резервной группы батальона 2.02.1982 с двумя расчетами минометов выехал по тревоге для отражения нападения пр-ка на автомоб, колонну. Сражался отважно и мужественно, вместе с другими воинами стойко сдерживая натиск пр-ка, пытавшегося прорваться в горы через позицию минометчиков. В этом жестоком бою погиб. Нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в г. Слоним Гроднен. обл. ЯСЮКЕВІЧ Iван Тадэвушавіч Нарадзіўся 30.10.1957 г. ў в. Залучаны Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Паляк. Член КПСС з 1977 г. Маці, Марыя Валянцінаўна, пенсіянерка. У 1974 г. іван скончыў Вярэйкаўскую сярэднюю школу Ваўка-выскага раёна і Ваўкавыскім РВК быў накіраваны ў Хмяльніцкае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, якое скончыў з адзнакай у 1978 г. Старшы лейтэнант, камандзір узвода I. Т. Ясюкевіч загінуў 2.2.1982 г. Пахаваны ў г. Слонім Гродзенскай вобласці. Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У I. Т. Ясюкевіча расце дачка Аліна, якая разам з маці, Iрынай Леанідаўнай, жыве ў Слоніме. ...2 лютага 1982 года ў 15 гадзін 10 мін па мясцожаму часу рэзервовую групу батальёна паднялі па трывозе — у раёне населенага пункта Гарысохт мяцежнікі абстралялі аўтакалону. Старшы лейтэнант I. Т. Ясюковіч з двума разлікамі мінамётаў выехаў у складзе рэзервовай групы. Калі прайшлі Гарысохт, групу абстралялі з засады. Бронетранспарцёры пачалі бой, на дапамогу ім прыйшлі мінамётчыкі і артылерыя. Агонь артылерыі вельмі перашкаджаў мяцжжнікам, і яны зрабілі спробу падавіць яго. Не вытрымаўшы шчыльнага агню мяцежнікаў, двое нашых салдат кінуліся да бронетранспарцёраў, каб схавацца. Пры гэтым яны павінны былі перасекчы адкрытае месца, якое прастрэльвалася душманамі. I. Т. Ясюкевіч бачыў гэта і добра разумеў, што хлопцы могуць за-гінуць. Ён кінуўся ім насустрач, паспеў крыкнуць, каб яны лажыліся на зямлю, І ў гэты момант сам быў забіты. |