В Вооруж. Силы СССР призван 17.10.85 Новогрудским ОГВК. В Респ. Афганистан с марта 1986. Погиб в бою у нас. пункта Шинданд 23.5.1987. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в родной деревне. ШУЛЯК Мікалай Iванавіч Нарадзіўся 12.8.1967 г. ў в. Брацянка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Аляксандра Пятроўна, хатняя гаспадыня, бацька, Iван Міхайлавіч, інвалід 2-й групы. У 1984 г. Мікалай скончыў Гарадзечанскую сярэднюю школу. Працаваў механізатарам у саўгасе «Дубкі" Навагрудскага раёна. Скончыў курсы па падрыхтоўцы вадзіцеляў у г. Гродна. У кастрычніку 1985 г. прызваны ў Савецкую Армію Гродзенскім ГВК. Служыў у Афганістане. 23.5.1987 г. радавы М. I. Шуляк разам з камандзірам пераганялі з Кандагара на рамонтную базу бронетранспарцёр. Па дарозе, непадалёку ад Савецкай заставы, яны нечакана трапілі ў засаду... М. I. Шуляк пахаваны на радзіме, у в. Брацянка. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. 3 артыкула «Учора была ваннам ў Навагрудскай раённай газеце «Новае жыццё" ад 29 красавіка 1989 г. Набліжалася да канца служба ў арміі. Усё часцей успамінаўся родны дом, думаў хлопец, што будзе рабіць, як вернецца. Марыў пайсці працаваць вадзіцелем. У сваім апошнім пісьме Мікалай пісаў: "...вось толькі не вучоны я. Прыйдзецца або на машыне, або на трактары працаваць, але гэта мая ўжо віна, што не вучыўся. Ды я і не шкадую, у мяне ёсць правы вадзіцеля, буду вадзіцелем. Вось тут, у арміі, вадзіцелю лягчэй, чым усім, але толькі не ў Афгане. Тут проста небяспечна ездзіць, усюды міны, як толькі сышоў з каляі, то і ўзляцеў у паветра. Тут за сябе не баішся, а за сябра, што едзе з табою, а так усё лёгка..." Не збыліся мары Мікалая. |