Назад в общий раздел

Назад в список павших по 350 гв.пдп 103 ВДД (ВДВ СССР)

Назад в список павших по республике Беларусь

Назад в список павших по органам и войскам ВДВ СССР

Назад в список павших на букву Ш

ШЕСТАКОВИЧ Юрий
                    Владимирович

Вот эти данные были взяты из Всесоюзной книги памяти: 

ШЕСТАКОВИЧ Юрий Владимирович, рядовой, пулеметчик, род. 28.02.1966 в г. Бобруйск БССР. Белорус. Работал в ПО "Бобруйскдрев".
В Вооруж. Силы СССР призван 24.4.84 Бобруйским РВК.
В Респ. Афганистан с авг. 1984.
Неоднократно принимал участие в боевых опер-ях.
Проявил себя смелым и самоотверженным воином.
4.6.1985 в бою в провинции Кунар действовал бесстрашно и решительно.
Погиб, сраженный пулей снайпера, при смене огн. позиции.
Нагр, медалью "За отвагу" и орд. Красной Звезды (посмертно).
Похоронен в родном городе.

Вот эти данные и фото были взяты из белорусской книги памяти:


ШАСТАКОВIЧ Юрый Уладзіміравіч

Нарадзіўся 28.2.1966 г. ў г. Бабруйск. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Валянціна Гаўрылаўна, працуе ў вытворчым аб'яднанні «Бабруйскдрэў". У 1983 г. Юрый скончыў сярэднюю школу ў г. Бабруйску. Працаваў у аб'яднанні «Бабруйскдрэў". У красавіку 1984 г. прызваны ў Савецкую Армію Бабруйскім ГВК. Служыў у Афганістане. Радавы Ю. У. Шастаковіч загінуў 4.6. 1985 г. Пахаваны ў г. Бабруйску. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу".
Такім ён запомнiуся
...Юрый запомніўся вясёлым, таварыскім хлопцам. Душа любой кампаніі, ён хутка сходзіўся з людзьмі, і сяброў у яго было вельмі многа. Тэлефон на кватэры ў Шастаковічаў не змаўкаў: "Юру можна?". Усім ён быў патрэбны, бо лепшага сябра знай сці было цяжка. Як і ўсе хлопцы, ён хацеў быць дужым. Запісаўся ў секцыю бокса.. "Нашто табе гэты бокс, сынок? "— сказала аднойчы маці, убачыўшы сіняк на яго твары. Але што былi ўсе гэтыя сінякі для Юры, якога перапаўнялі энергія і Прага дзейнасці. Акрамя бокса, ён захапляўся футболам, добра страляў, плаваў на байдарцы.
3 дзяцінства цягнула да тэхнікі. Не аднойчы падлеткам прыходзіў ён на фанерны завод, дзе працавала маці, і памагаў ёй. Асабліва любіў падвозіць фанеру на маленькай пагрузачнай машынцы. " Добры ў цябе хлопец, Валянціна,працавіты",— гаварылі сяброўкі маці.
У 1983 г. Юра скончыў школу. Пытання, кім быць, для яго не існавала. Старэйшы брат выбраў педагогіку, а Юра не ўяўляў сябе без машыны. Пасля армii абавязкова хацеў паступіць у тэхнічную ВНУ. А пакуль што ўладкаваўся працаваць у цэх стружкі на фанерны завод.
"Юра,— успамінае маці, Валянціна Гаўрылаўна,— ніколі не прасіў, купі тое ці гэта. Толькі як першую зарплату атрымаў, папрасіў дазволу купіць электронныя часы. Даўно марыў мець такія, але толькі на свае грошы, заробленыя".

У красавіку 1984 г. Юру прызвалі ў армію. Трапіў у Афганістан. За год службы сына Валянціна Гаўрылаўна атрымала нямала падзяк ад камандавання. "За сына не хвалюйцеся,— гаварылася ў адным з такіх лістоў,— сапраўдным салдатам стаў!". А як жа не хвалявацца, калі такім жа, як і яна, маці, з Афганістана прыходзілі не толькі добрыя весткі.
Юра многа пісаў дадому. У кожным пісьме супакойваў: " Не хвалюйся, мамачка, у мяне ўсё добра! Аднойчы ў канцы прыпісаў: "Калі доўга не будзе пісем, не хвалюйся, мы паедзем будаваць Гарадок для геолагаў". Пісем сапраўды не было. Пасля прыйшоў доўгачаканы ліст з незнаёмым нумарам палявой пошты. "Мамачка, я ў шпіталі, захварэў жаўтухай",— пісаў сын. Ён і тады на хацеў хваляваць маці. Не жаўтуха гэта была, а ранение, самае сапраўднае, баявое. А 4 чэрвеня 1985 года здарылася непапраўнае. "Загінуў, прыкрываючы таварышаў — так пасля раскажуць маці...
Чатыры гады мінула з таго часу. А Валянціна Гаўрылаўна ўсё не верыць: а раптам у палон трапіў, жывы?.. Жыццё не стаіць на месцы. Сталеюць сябры Юры. Абзаводзяцца сем'ямі. Толькі Юра застанецца та кім жа, як на фотаздымках, што вісяць у кожным пакоі ў Шастаковічаў: прыжмураныя на сонцы вочы, загарэлы твар, па дзіцячаму прыпухлыя вусны..    I.A Роскач 




Примечание - за то время, когда создавалась данная версия книги памяти, вместо автора (Павел Цупик, который создавал и затем дополнял эту версию книги памяти с 12.2003 по 11.2018) на нынешнее время может быть уже и другой администратор, отсюда просьба сначала смотреть раздел "Контакты"  в общем разделе, чтобы не было претензий, что письма по электронной почте не всегда отвечены.


Если вы желаете что-либо рассказать или написать об этом человеке,мы можете написать письмо
на один из адресов электронной почты администратору этой страницы и/или прислать фотографии
(щёлкните по ссылке адреса электронной почты,чтобы администратор мог отличить ваше письмо
от других приходящих писем и впишите пожалуйста фамилию,имя и отчество павшего, о ком вы
хотите написать,а в отдельных случаях и год гибели,когда среди павших встречаются полные тезки):


afganmemorial@gmail.com    afganmemorial@yandex.ru