В Вооруж. Силах СССР с 5.8.81. Окончил Каменец-Подольское ВВИКУ. В Респ. Афганистан с сент. 1986. Неоднократно принимал участие в боевых опер-ях. Проявил себя умелым и решительным командиром. В ходе выполнения боевой задачи подорвался на мине и 15.9.1987 от полученных ран скончался. Нагр. орд. Красного Знамени (посмертно). Похоронен на кладбище "Плоска" в Бресте. ХОВАН Валерый Iванавіч Нарадзіўся 24.2.1964 г. ў г. Брэст. Беларус. Член КПСС. Маці, Пелагея Сідараўна, працуе гальжанікам на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, бацька, Iван Пятровіч, інжынер-чыгуначнік, памёр у 1985 г. У 1981 г. Валерый скончыў сярэднюю школу N9 13 у г. Брэсце і паступіў у Камянец-Падольскае вышэйшае ваенна-інжынернае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1985 г. Служыў у Літоўскай ССР. У 1986 г. быў накіраваны ў Афганістан. Старшы лейтэнант В. I. Хован загінуў 15.9.1987 г. Пахаваны на могілках «Плоска» ў г. Брэсце. Узнагароджаны ордэнамi Чырвонай Зоркі і Чырвонага Сцяга (пасмяротна), медалямі «За адвагу", «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа". У В. I. Хована расце дачка Яўгенія, якая разам з маці,Iрынай Міхайлаўнай, жыве ў г. Брэсце. ...У той дзень В. I. Хован на чале свайго ўзвода суправаджаў вайсковую калону. Пры размініраванні ўчастка дарогі Кабул — Газні спрабаваў абясшкодзіць складаную сістэму ўстаноўкі мін; пры гэтым адбыўся выбух, ён загінуў. |