УЛЬЯНОВ Вадим Владимирович, рядовой, пулеметчик, род. 17.11.1965 в г. Минск БССР. Белорус. Окончил курсы водителей при Воложинском ДОСААФ Минской обл. В Вооруженные Силы СССР призван 24.4.84 Минским РВК. В Республике Афганистан с июля 1984. Неоднократно принимал участие в боевых действиях. Был ранен, но после выздоровления настоял на своем возвращении в боевой строй. Сражался стойко и бесстрашно. В бою получил тяжелое ранение, от которого 23.4.1985 скончался. За мужество и смелость натр, медалью "За отвагу" (посмертно). Похоронен в дер. Королев Стан Минского р-на Минской обл. Вот эти данные были взяты из белорусской книги памяти: Нарадзіўся 17.11.1965 г. ў г. Мінску. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Надзея Фёдараўна, пенсіянерка. У 1981 г. Вадзім скончыў Каладзішчанскую сярэднюю школу, у 1983 г.— Валожынскае ПТВ N 53. У 1984 г. прызваны ў Савецкую Армію Мінскім РВК. Быў накіраваны ў Афганістан. Сяржант В. У. Ульянаў быў двойчы паранены ў час баявых дзеянняў супраць мяцежнікаў. Апошні раз атрымаў цяжкую рану вясною 1985 г. пры аказанні дапамогі экіпажу баявой машыны пяхоты, якая ў пашкоджаным стане апынулася ў глыбокай цясніне. Памёр у шпіталі 23.4.1985 г. Пахаваны ў в. Каралёў Стан Мінскага раёна. Узнагароджаны медалём «За адвагу». Яго імя прысвоена піянерскаму атраду Каладзішчанскай СШ. 3 успамінаў маці В. У. Ульянава ...Ён казаў, што яму да твару вайсковая форма, падабалася яна яму вельмі. Мабыць, менавіта таму ён і рыхтаваў сябе з маленства да вайсковай службы... Пасля першага ранения Вадзім перанёс некалькі аперацый, але, калі яго спыталі, як ён сябе адчувае, адказаў, што добра. Скажы ён інакш, яго б не адправілі зноў у Афганистан. Потым мне сказалі, што, калі ён вярнуўся на месца службы, яму было дрэнна, пасля кожнага бою адлежваўся. Другі раз яго параніла смяротна. Вадзім мой мучыўся, амаль два месяцы праляжаў у шпіталі. Увесь гэты час я была побач з ім. Урачы казалі, каб не яго моцны, здаровы арганізм, дык даўно б памёр. Вадзім перанёс шмат аперацый і ўвесь час казаў мне, што адчувае сябе добра. А я ж разумела, што гэта ён мяне супакойваў... |