ТУПИЦА Роман Иосифович, капитан, ст. ком-р вертолета Ми-8, род. 10.5.1958 в дер. Поблин Глусского р-на Могилев, обл. БССР. Белорус. В Вооруж. Силах СССР с 30.7.75. Окончил Саратовское ВВАУЛ. В Респ. Афганистан был дважды: с окт. 1982 по нояб. 1983 и с дек. 1985. Выполнил 533 боевых вылета с тактическим воздушным десантом и группами спец. назначения для досмотра караванов, осуществлял доставку боеприпасов и продовольствия в труднодоступные р-ны высокогорья, эвакуировал раненых из р-нов боевых действий. 29.6.1986 в 50 км от аэродрома Кандагар его вертолет был обстрелян пр-ком и, получив повреждения, стал резко терять высоту. Т. сумел посадить вертолет и спасти экипаж, но сам от полученных травм скончался. Нагр. орд. "За службу Родине в ВС СССР" 3-й ст. и орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен на родине. Вот эти данные были взяты из белорусской книги памяти: ТУПІЦА Раман Іосіфавіч Нарадзіўся 10.5.1958 г. ў в. Поблін Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус. Маці, Вольга Дзянісаўна, пенсіянерка, бацька, Іосіф Уладзіміравіч, інвалід 1-й групы. У 1975 г. Раман скончыў Бярозаўскую сярэднюю школу, паступіў у Саратаўскае вышэйшае ваеннае авія-цыйнае вучылішча лётчыкаў. У Афганістане служыў двойчы: з кастрычніка 1982 па кастрычнік 1983 г. і ў 1985 г. Капітан, камандзір верталёта Mi-8 P. I. Тупіца загінуў 29.6.1986 г. Пахаваны ў в. Поблін. Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, медалямі «За бездакорную службу» III ступені, «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа». Піянерскаму атраду Бярозаўскай СШ прысвоена імя P. I. Тупіцы. З артыкула У. Гайшуна «Вышыня» ў глускай раённай газеце «Сцяг Радзімы» ад 26 лістапада 1987 г. ...Бліжэй знаёмлюся з сям’ёй Рамана. Няцяжка заўважыць, што прыкладам служыць бацька Іосіф Уладзіміравіч Тупіца, асабліва ў працы. Інвалід з дзяцінства, ён даў пуцёўку ў жыццё двум сынам і дочкам, двое яшчэ вучацца ў школе. Раман быў старэйшым,і гэтым многае сказана... Да ўсяго трэба прыкласці руку яму, старэйшаму. А яно не так проста, калі бачыш, што твае аднагодкі шпацыруюць па вуліцы ці трымаюць шлях на вечарынку ў суседнюю вёску. Маці, Вольга Дзянісаўна, сама з малымi дзецьмі, працавала на розных работах і заўсёды разлічвала на дапамогу старэйшага сына. Працавала пры-біральшчыцай — Раман вады нано-сіць, пайшла на ферму — сын кармы раздаваць дапамагаў. I пайшоўшы з дому, ён ніколі не пакідаў бацькоў, братоў, сясцёр. Нават сваёй курсанцкай стыпендыяй шчодра дзяліўся. «Дзень добры, мае родныя! Дасылаю вам грошы, бо мне, халасцяку, дастаткова і вайсковага забеспячэння. Брацікі і сястрычкі, калі будзеце добра вучыцца і дапамагаць маме, прывязу цудоўныя падарункі...» Увесь май мінулага года Раман знаходзіўся ў водпуску на бацькаў-шчыне. Перад ад’ездам абнадзеіў: рыхтуйцеся да вяселля, я доўга не затрымаюся... Раніцай 29 чэрвеня 1986 года экіпаж верталёта, якім камандаваў капітан Тупіца, атрымаў баявое задание вы-везці раненых з поля бою. Чатырьі рэйсы зрабілі пілоты. Пяты аказаўся апошнім... |