В Вооруж. Силы СССР призван 30.3.81 Клецким РВК. В Респ. Афганистан с июля 1981. Погиб в бою при обстреле колонны 11.9.1981. Нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен на родине. Нарадзіўся 19.3.1963 г. ў в. Палаўковічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Ірына Андрэеўна, і бацька, Леанід Аляксандравіч, працуюць у саўгасе «Зубкі». У 1980 г. Леанід скончыў Зубкоўскую сярэднюю школу, у 1981 г.— Нясвіжскую школу ДТСААФ, працаваў вадзіцелем у саўгасе. Вясной 1981 г. прызваны ў Савецкую Армію Клецкім РВК. Служыў у Афганістане. Радавы Л. Л. Самахвал загінуў 11.9.1981 г. Пахаваны ў в. Палаўковічы. Піянерскаму атраду Зубкоўскай СШ прысвоена яго імя. ...У той дзень Леанід на БТР удзельнічаў у суправаджэнні калоны аўтамашын. Машына, якая ішла наперадзе, была падбіта, калона спынілася. Вакол БТР пачалі рвацца снарады. Леанід вылез праз бакавы люк, варожая куля трапіла ў сэрца, прабіўшы камсамольскі білет. |