Вот эти данные были взяты из
Всесоюзной книги памяти: БАБУК Светлана Михайловна, служащая
СА, род. 2.5.1959 в г. Минск БССР. Белоруска.
Работала в 4-й клинич. больнице Минска. В добровольном порядке 13.3.1984 через
Московский РВК Минска была направлена для работы
по найму в сов. войска, находившиеся в
Республике Афганистан . Выполняя обязанности операционной
сестры, действовала хладнокровно и умело. Много раз принимала участие в оказании
хирургич. помощи раненым сов. и афган, воинам. Тяжело заболела и 31.10.1985 умерла. БАБУК Святлана Міхайлаўна Нарадзілася 2.5.1959 г. ў Мінску. Беларуска. Член ВЛКСМ. Маці, Маіна Емяльянаўна, працуе медсястрой, бацька, Міхаіл Васілевіч, вадзіцель. У 1976 г. Святлана скончыла сярэднюю школу № 61 г. Мінска, у 1978 г.— Мінскае медыцынскае вучылішча № 2. Была накіравана на работу медыцынскай сястрой у 4-ю клінічную бальніцу г. Мінска. У сакавіку 1984 г. Маскоўскім РВК г. Мінска накіравана па ўласным жа-данні ў Афганістан аперацыйнай сястрой медсанбата. Загінула 31.10.1985 г. Пахавана на Чыжоўскіх могілках у Мінску. Пасмяротна ўзнагароджана медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа». 3 успамінаў маці С. М. Бабук ...Хоць наша Светачка і расла адзінай дачкой у сям’і, выхоўвалі мы яе з бацькам строга, не надта песцілі. А зараз, калі бачу на вуліцах або ў тралейбусе прыгожых дзяўчатак, модна апранутых, я шкадую, што не песціла сваю дачушку. Я сама — удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У нас у доме заўсёды на першым месцы былі такія чалавечыя якасці, як дабрата, міласэрнасць, адданасць людзям і Радзіме. Я і падказала дачцэ выбраць прафесію медыка, каб дапамагаць людзям. Пасля сканчэння медвучылішча Свету накіравалі ў 4-ю клініку ў аддзяленне гнойнай хірургіі. Аддзяленне гэта адно з самых цяжкіх, але я ведаю, што, пачаўшы з цяжкага, лягчэй стаць добрай медсястрой. Так і атрымалася. Стараннасць і ўменне Светы былі заў-важаны, яе перавялі на работу ў аддзяленне кардыялогіі аперацыйнай сястрой. Тыя пяць гадоў Свецінай работы ў клініцы засталіся ў маёй па-мяці як самыя лепшыя дні ў жыцці нашай сям’і. Яна з вялікай цікавасцю расказвала пра справы ў аддзяленні. Яе не раз выклікалі на аперацыі і позна вечарам, і ноччу. Усімі намі гэта ўспрымалася як неабходнасць, і прыемна было ўсведамляць, што наша дачка патрэбна людзям. Калі Света адпраўлялася ў Афганістан, супра-цоўнікі прыйшлі ў аэрапорт право-дзіць яе. Загадчык аддзялення на развітанне пацалаваў рукі Святланкі і назваў іх залатымі... Гэта цяпер для нас з мужам жыццё скончылася, а тады мы жылі ёю, яе інтарэсамі. У нашым доме заўсёды было шмат моладзі — сяброў Святла-ны. Асабліва доўга і моцна сябравалі яны з Наташай. Калі Светачкі не стала, Наташа, разумеючы наш стан, не пакінула нас адных. Я вельмі ўдзячна ёй за гэта. Яна паўгода жыла з намі, спала ў пакоі Светы. Аднойчы ноччу я прачнулася, бачу, з пакоя дачкі святло прасочваецца. Заглянула, а Наташа не спіць. «Мы тут,— кажа,— са Светачкай чайку папілі». На стале каля партрэта Святланкі стаяў кубачак з чаем... Аднойчы на Чыжоўскіх могілках нейкая жанчына запыталася ў мяне, як гэта я яе, сваю адзіную дачку, не спыніла тады, не змагла перашкодзіць яе паездцы ў Афганістан. А я ёй адказала: «Мабыць, у Вас сыноў няма». 3 пісем С. М. Бабук родным 29 чэрвеня 1984 г. Здравствуйте, дорогие родители! Извините за долгое молчание, было очень много работы. Уставала, даже прилично. Сейчас отдыхаем. У меня всё хорошо. Жива и здорова. Каждый день идёт одинаково. К жаре я привыкла. Да и не очень сейчас жарко, только дует сильный ветер постоянно. Говорят, что каждое лето так. Правда, бывают ветра и похуже. Мы их называем «афганец»... Пишите обо всём. Мне всё интересно... Мамуля, береги себя. Ты должна быть здоровой. 1 верасня 1985 г. Вот уже первый день осени. Дети пойдут в школу у вас. Время бежит очень быстро. Мне осталось ровно полгода, минус 3 дня. Уже совсем немного. Скоро буду дома... Начала усердно заниматься вязкой, ведь скоро зима. Стало довольно-таки прохладно. Хочу связать себе свитер тёплый и гольфы на зиму... Мама, ложись в больницу и не думай больше ни о чём. Всем огромный привет. Света. служащая Бабук Светлана Михайловна, операц.сестра, в ДРА с 3.1984г., тяжело заболела и умерла 31.10.1985г. http://www.bacha.ru/index.php?newsid=76 |