В Вооруж. Силы СССР призван 13.11.80 Червенским РВК. В Респ. Афганистан с апр. 1981. При выполнении боевого задания тяжело заболел и 27.6.1982 умер. Нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен на родине. Вот эти данные были взяты из белорусской книги памяти: ПАЎЛОВІЧ Уладзімір Ільіч Нарадзіўся 27. 9. 1962 г. ў в. Дамавіцк Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Maцi, Ніна Кірылаўна, доўгі час працавала даяркай, зараз на пенсіі, бацька, Ілья Паўлавіч, жывёлавод саўгаса «Дамавіцкі». У 1979 г. Уладзімір скончыў Дамавіцкую сярэднюю школу, у 1980 г. — Смалявіцкае ПТВ N° 204. Працаваў шафёрам у саўгасе «Дамавіцкі». у лістападзе 1980 г. прызваны ў Савецкую Армію Чэрвеньскім РВК. Пасля вучэбнай падрыхтоўкі прымаў іоінскую прысягу на Мамаевым кургане. Служыў у Афганістане, механік-вадзіцель. Сяржант У. I. Паўловіч памёр ад ран 27. 7. 1982 г. Пахаваны ў в. Дамавіцк. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Воіну-інтэрна-цыяналісту ад удзячнага афганскага народа». ... У. Паўловіч на сваім МАЗе трапіў у аўтакатастрофу, атрымаў цяжкія раненні і памёр ад страты крыві ў шпіталі ў Тэрмезе. Валодзя быў здольным хлопцам: дома стаяць матацьікл, невялікі трактар, сабраныя яго рукамі. У пісьме з часці гаварылася, што Валодзя быў прыкладам для ўсіх, уважлівым, добрым і чулым таварышам...
|