В Вооруж. Силы СССР призван 14.10.82 Барановичским ОГВК. В Респ. Афганистан с янв. 1983. 29.10.84 при совершении марша по маршруту Джелалабад — Кабул колонна, в составе которой он вел автомобиль, была обстреляна из засады. В завязавшейся перестрелке Н. получил тяжелое ранение. Умер от ран 8.11.1984 в военном госпитале. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен на родине. Вот эти данные были взяты из белорусской книги памяти: Нарадзіўся 18.5.1963 г. ў в. Юшкавічы Баранавіцкага Раёна Брэсцкай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці,Эмілія Адольфаўна, пенсіянерка. Бацька памёр у 1969 г. У 1978 г. Яўген скончыў 8 класаў Ястрамбельскай школы-інтэрната. Працаваў у калгасе «Пера мога" і адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе в. Крошын Баранавіцкага раёна. Пасля сканчэння 11 класаў вучыўся ў Баранавіцкай школе ДТСААФ, кастрычніку 1982 г. прызваны ў Савецкую Армію Баранавіцкім РВК. Служыў у Афганістане. 29.10.1984 г. радавы Я. В. Несцер быў цяжка паранены і 8.11.1984 г. памёр. Пахаваны ў в. Юшкавічы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. ..... У той дзень Яўген, знаходзячыся за рулём аўтамабiля у галаве калоны, вёз груз у Кабул. Амаль каля самага горада на калону напалі душманы. Шэсць куль трапілі ў цела радавога Я. В. Несцера. Раны былі смяротныя... |