В Вооруж. Силы СССР призван 29.10.81 Круглянским РВК Могилев, обл. В Респ. Афганистан с февр. 1982. Тяжело заболел и 24.12.1982 умер. Похоронен в пгт Круглое. МАКАРАУ Міхаіл Міхайлавіч Нарадзіўся 28.9.1961 г. ў в. Баклушы Даволенскага раёна Новасібірскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Бацькі, Міхаіл Ціханавіч І Зоя Міхайлаўна, пенсіяне-ры. У 1976 г. Міхаіл скончыў 8 класаў Круглян-скай сярэдняй школы, у 1981 г.— Жодзінскае ПТВ імя братоў Купрыянавых. Працаваў на БелАЗе, пасля на льнозаводзе ў г. п. Круглае. У лістападзе 1981 г. прызваны ў Савецкую Армію Круглянскім РВК. Служыў у Афганістане. Радавы М. М. Макараў загінуў 24.12.1982 г. Пахаваны ў г. п. Круглае. 3 артыкула Н. Дарашэнка "Такім ён хлопцам быў" у круглянскай газеце «Сельскае жыццё" ад 15 верасня 1987 г. ...Вядома, не паслужыўшы тут, ты не зразумееш маіх пачуццяў і выва-даў наконт баявой вучобы. Але служыць ганарова не толькі ў паветрана-дэсантных, а і ў іншых войсках. (3 пісьма Міхаіла Макарава з Афга-ністана брату Аляксею.) Ён пісаў дамоў не часта, але рэгулярна. Два пісьмы прыйшлі ў бацькоў-скі дом, калі Мішу праводзілі ўжо ў аношні шлях. Маці ішла да роднай магілы, а ў сэрцы гучалі словы з пісем сына, якія заблудзiлi ў дарозе, а калі дайшлі, не прынеслі аблягчэння ад гора, якое напаткала сям'ю. Без хвалявання нельга чытаць гэтыя кароткія вестачкі. "Справы мае і служба праходзяць нармальна, як і раней. Машына ў спраўным стане і гатова ў любы момант выйсці ў любую кропку Афгана. Заўтра зноў на выезд. Толькі па куль невядома, якія машыны паедуць, хаця мая, па мойму, як Звычайна па-вінна стаяць першай... На гэтыя задан-ні я езджу кожныя 5 дзён і ўжо на памяць ведаю маршрут і месцы, дзе могуць стаяць міны. Вось ужо каторы раз мне даводзіцца ўзначальваць калону ротных машын". Узначальваць калону камандзір даверыць не кожнаму. I Міша ведаў, што гэта не толькі ганарова — быць наперадзе, але і рызыкоўна. Дома, ведаючы пра нялёгкую і небяспечную службу Мішы, з нецярплівасцю чакалі пісем. I так радаваліся кожнай вестачцы, якая дапамагала зразумець, як яму служыцца. "Учора хадзіў у горы. Я вельмі хва-ляваўся перад гэтым пад'ёмам. Але ўсё прайшло добра і сілы яшчэ за-сталіся. На спуску стаміўся больш, бо усю дарогу бягом. Ды яшчэ з такім грузам, як печка-буржуйка. Пасля абеду — адпачынак да 16.00, а потым — на змену. Сапсавалася пагода. Прайшоў мокры снег, на дарозе на-Рабіў гразі. Сёння марозік крыху прыцiснуў і хадзіць становіцца лягчэй". Родныя ведалі, што служба ў юнака iдзе добра. Думаць так давалі падставы не толькі Пісьмы, але і характар сына — усё, за што браўся, рабіў сумленна. Вырас Міша ў вялікай сям'і. Было іх У бацькоў 2 дачкі і 4 сыны. Для Кожнага хапала ў маці з бацькам пяшчоты, клопатаў, увагі. Дзеці раслі на бацькоў падобнымі — сумленны-мі, уважлівымі да людзей, працавіты-мі, шчырымі. — Міша быў вельмі клапатлівым, нават пяшчотным сынам,— расказвае Зоя Міхайлаўна.— Вось Алёша — той раней па характары быў iншым, быц-цам больш суровым. А як Міша за-гінуў, Алёша нібыта ўнаследаваў ягоныя рысы. "Маці піша, што ад цябе рэдка прыходзяць пісьмы... Ты не забудзь па-віншаваць іх з Кастрычніцкімі святамі і Воўку з днём нараджэння 6 лістапада",— дае наказ Міхаіл брату. Пасля заканчэння 8 класаў Міша так і заявіў — пайду вучыцца на токара. Гэты свой намер не змяніў. I па-ехалі маці з сынам у Жодзіна. Там на Беларускім аўтазаводзе быў для яго своеасаблівы дзень адкрытых дзвярэй — пахадзіў хлопец па цэхах, пазнаёміўся з вытворчасцю і падаў заяву ў Жодзінскае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча імя братоў Купрыянавых. Беражліва захоўваецца ў сям'і дып-лом, які сведчыць, што вучыўся юнак паспяхова. Працаваць прызначылі токарам. Кожнае свята, у выхадныя дні прыязджаў дамоў. Пакуль вучыўся, была адтэрміноўка ад службы. А на-пярэдадні прызыву юнак працаваў на льнозаводзе, дзе рабіла маці. З ільнозаводскага калектыву і право дзілі яго ў салдаты, наказалі быць дастойным воінам. З таго часу, калі быў яшчэ рабо-чым ільнозавода, захавалася ў Мака-равых грамата, якую ўручыў юнаку райком камсамола за актыўны ўдзел у грамадскай рабоце і высокія вы-творчыя паказчыкі. Братам давялося служыць амаль адначасова. Міша пісаў з Афганістана Алёшу. "Як гаварыў наш ротны — савецкі салдат здольны прыжыцца і ваяваць у любых умовах. I гэта сапраўды так". Нялёгка было несці службу ў Афга-ністане. Але ў пісьмах дамоў пра гэта не пісаў. Толькі брату расказваў: "Вышыня месц, на якіх знаходзім-ся, 2600 метраў. Недахоп кіслароду адчуваецца, асабліва ў спякотны дзень. А спякотныя тут амаль усе. Ноччу, праўда, халадней. Мы выязджалі ўжо на невялікую аперацыю, у якой паранілі добрага хлопца. За гэтае ранение душманы паплаціліся. Хаця нас было мала, але паказалі, як ваююць савецкія салдаты". А ў другім пісьме з радасцю паведамляе: Служба праходзіць добра. Сёння атрымау падзяку перад строем роты за выдатнае нясенне баявога дзяжурства і веданне сваёй баявой задачы". ...Вісіць на сцяне ў бацькоўскім доме партрэт сына — апошняя фата-графія воіна-дэсантніка Міхаіла Ма-карава. А ў альбоме захоўваюцца здымкі, у якіх — усё Мішава жыццё. Вось ён школьнік з братам. А вось ужо юнак. Адкрыты прыгожы твар. Цёмныя цікаўныя вочы. Непакорлівы чуб упаў на высокі лоб. — Ён такім і памятаецца мне,— гаворыць маці.— Заўсёды жывы і ў маім сэрцы, і ў памяці ўсіх родных і блізкіх яму людзей. Зоя Міхайлаўна ўжо бабуля дзевяці ўнукаў. Дзеці старэйшага сына Юрыя ўжо дарослыя. З імі ды і з малымі Зоя Міхайлаўна часта гаворыць пра Мішу. I ў кожным унуку жанчыне хочацца ўбачыць штосьці ад сына, выхаваць іх такімі, якім быў ён. А быў сын сціплым, працалюбівым, у адносінах да блізкіх — клапатлівым, для сяброў — верным таварышам. А служба паказала, што быў ён яшчэ і адважным, мужным воінам... |