Назад в общий раздел

Назад в список павших по республике Беларусь

Назад в список павших на букву Л


ЛАСТОВЕЦКИЙ Владимир
                    Иванович

Вот эти данные были взяты из Всесоюзной книги памяти: 

ЛАСТОВЕЦКИЙ Владимир Иванович, ст. лейтенант, нач-к смены радиолокац, станции, род. 12.10.1961 в с. Исковцы Лубенского р-на Полтав, обл. УССР. Украинец.
В Вооруж. Силах СССР с 5.8.79.
Окончил Киевское ВИЗРУ.
В Респ. Афганистан с окт. 1986.
Проявил себя смелым офицером и отличным специалистом, умел правильно организовать обучение молодых воинов.
При выполнении боевого задания был тяжело ранен и 4.8.1988 умер.
За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно).
Похоронен на Северном кладбище в Минске.


Вот эти данные были взяты из белорусской книги памяти: 

ЛАСТАВЕЦКI Уладзімір Іванавіч
Нарадзіўся 12.10.1961 г. ў в. Іскаўцы Лубенскага раёна Палтаўскай вобласці. Украінец. Член КПСС з 1982 г. Маці, Настасся Іванаўна, І бацька, Iван Піліпавіч, калгаснiкі. У 1979 г. Уладзімір скончыў сярэднюю школу ў в. Іскаўцы і паступіў у Кіеўскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча, якое скончыў на выдатна У 1984 г. Лейтэнант У. I. Ластавецкі быў накіраваны на службу ў Ленінградскую ваенную акругу. У 1986 г. накіраваны ў Афганістан. 4.8.1988 г. ў час налёту душманаў на аэрадром Баграм старшы лейтэнант У. I. Ластавецкі камандаваў батарэяй. Пры перамене баявой пазiцыі быў цяжка паранены. Сцякаючы крывёю, Уладзімiр дапоўз да нашых пазіцый. Але калі прыйшла медыцынская дапамога, было ўжо позна. У. I. Ластавецкі пахаваны на Паўночных могілках у Мінску. У У. I. Ластавецкага расце сын Алёша, які разам з маці, Ірынай  Паулаўнай. жыве у Мінску.

3 успамінаў саслужыўцаў У. I. Ластавецкага па Ленінградскай ваеннай акрузе

Яго рэдка можна было бачыць у аусядзённым кіцелі. Ён стаіць перад вачыма ў чорнай робе. Надзіва сціплы ён падкупляў сваёй тактоўнасцю і добразычлівасцю.
Кожную раніцу, за гадзіну да агульнага пастраення, Валодзя перасякаў КПП часці і падымаўся на пазіцыю свайго радыёлакацыйнага ўзвода. Рабочы дзень пачынаўся з праверкі тэхнікі. Незвычайна працаздольны, ён запаўняў свой дзень настолькі поўна, што немагчыма было ўлавіць пераход паміж заканчэннем адной работы і пачаткам другой. Дадому вяртаўся ўжо па апусцелых тратуарах. Афіцэры з дывізіёна, гледзячы на яго тэхніку, часта пыталіся: "Ты, Валодзька, новую тэхніку атрымау?" А ён усміхаўся, бо гэтай тэхніцы было гадоў па 10, і ні адзін выезд на палігон і вучэнні без яе не абыходзіўся.
На Валодзю заўсёды можна было спадзявацца, як пры рашэнні баявых пытанняў, так і стоячы побач на валейбольнай пляцоўцы або спаборніцтвах па стральбе. Ад яго проста веяла надзейнасцю, акуратнасцю і завершанасцю ва ўсім...
Самаадданая праца афіцэра не засталася незаўважанай. За 2 з палавінай гады службы Валодзя ўзнагароджаны каштоўным падарункам, шматлікімі граматамі, у паслужным спісе яго больш чым 10 падзяк. Але не гэта цаніў Уладзімір, важней за ўсё для яго былі любоў і павага падначаленых. Нешматслоўны, працалюбівы, справядлівы, ён быў сапраўдным салдацкім кумірам. Салдаты імкнуліся атрымаць яго здымак для сваіх альбомаў, прасілі сфатаграфавацца з імі разам. Ці не гэта і ёсць вышэйшая ўзнагарода для афіцэра?
Перад ад'ездам у Афганістан Валодзя развітваўся і з людзьмі, і з тэхні-кай, якую так любіў. Пазіцыі баявога дзяжурства, устаноўленыя мачты для антэн, бетонныя пляцоўкі для тэхнікі зараз як нямыя помнікі, смуткуюць і напамінаюць сабой аб сваім гаспадары і стваральніку. Запомнілі мы яго ўсе ўсмешлівага, разумнага, уважлі-вага, усяго прасякнутага добразычлівасцю. I моцныя дужыя рукі.
Такія людзі сустракаюцца рэдка...




Примечание - за то время, когда создавалась данная версия книги памяти, вместо автора (Павел Цупик, который создавал и затем дополнял эту версию книги памяти с 12.2003 по 11.2018) на нынешнее время может быть уже и другой администратор, отсюда просьба сначала смотреть раздел "Контакты"  в общем разделе, чтобы не было претензий, что письма по электронной почте не всегда отвечены.

Если вы желаете что-либо рассказать или написать об этом человеке,мы можете написать письмо
на один из адресов электронной почты администратору этой страницы и/или прислать фотографии
(щёлкните по ссылке адреса электронной почты,чтобы администратор мог отличить ваше письмо
от других приходящих писем и впишите пожалуйста фамилию,имя и отчество павшего, о ком вы
хотите написать,а в отдельных случаях и год гибели,когда среди павших встречаются полные тезки):


afganmemorial@gmail.com    afganmemorial@yandex.ru