В Вооруж. Силы СССР призван 23.10.79 Поставским РВК. Неоднократно выполнял задачи в боевой обстановке, участвовал в сопровождении колонн, проявил при этом мужество и отвагу. 11.9.1981 при доставке груза в часть его автомобиль был обстрелян. Л. с товарищами занял оборону и открыл огонь по мятежникам. В бою получил смертельное ранение. Нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в дер. Ласица Поставского р-на. ![]() Вот эти данные были взяты из белорусской книги памяти: Нарадзіўся 27.9.1961 г. у в. Станелевічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Баляслава Ільінічна, палявод калгаса «Чырвоны сцяг" Пастаўскага раёна, бацька, Іван Іванавіч, пенсіянер. У 1977 г. Міхаіл скончыу 9 класау Ваўкоўскай сярэдняй школы і працаваў трактарыстам у калгасе «Чырвоны сцяг". У 1979 г. скончыў Шаркоўшчынскую школу ДТСААФ. У кастрычніку 1979 г. прызваны ў Савецкую Армію Пастаўскім РВК. 3 1980 г. служыў у Афганістане. Яфрэйтар М. I. Лапко загінуў 11.9.1981 г. Пахаваны ў в. Ласіца Пастаўскага раёна. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. ...У той дзень М. I. Лапко з баявымі таварышамі працаваў на будаўніцтве электрастанцыі ў Кабуле. Калі салдаты паехалі па будаўнічыя матэрыялы, пад Кабулам машыну абстралялі душманы. З артыкула П. Курыловіча "Навечна застаўся маладым" у пастаўскай раённай газеце «Звязда" ад 17 чэрвеня 1989 г. У тыя першыя гады мы так мала ведалі пра Афганістан. А туды ішлі сыны і ўнукі, ішлі на вайну, не маючы нават права паведаміць сваім родным. Бацькі Лапко адчувалі сябе спакойнымі першыя паўгода, калі Міша праходзіў службу на Беларусі. А потым нібы знік. Месяц прайшоў, другі — ні адной вестачкі. З той пары і закралася пастаянная трывога ў сэрца маці. Баляслава Iльінічна расказвала: "Не змагла вытрымаць, месца не знаходзіла. Ведала, разам з Міхалкам праходзілі службу хлопцы з нашага раёна. Падалася ў Аліхверы, потым у Сяргеевічы, каб хоць нейкую нітачку знайсці. Адна маці так і сказала: ён там. А неўзабаве і першае пісьмо атрымала Усе берагу. 3 пісем даведаліся: сустрэў Міхалка хлопца з Пастаў — Лёню Вайцяховіча. Ен пазней прызываўся на службу. I нібы лягчэй стала: няхай і рэдка, але бачацца свае, землякi". Баляслава Ільінічна Лапко не магла гаварыць без слёз. Не, не прытупілася боль у матчыным сэрцы. Яна і сёння памятае сына такім, як у апошні раз. " Было гэта ў 1981 годзе. Якраз напярэдадні свята 8 Сакавіка прыйшоў Міхалка ў водпуск. Не перадаць нашай радасці: сынок вярнуўся з вайны. Не магла нагледзецца, нацешыцца. Быццам бы і ранейшы застаўся, а ў вачах сум. Колькі ж яму давялося зведаць, каб стаць не па гадах дарослым. Сынок не хацеў, не расказваў, што там робіцца ў далёкім Афганіста-не. Я і не распытвала. Усё толькі суцяшаў: "Не хвалюйся, мама, абавязкова вярнуся. Нам трэба трымацца разам". Так і ў пісьмах пісаў. У апош-нюю сустрэчу асабліва цёпла гаварыў пра дом, родныя мясціны. Нібы адчуваў, што больш ніколі не вернецца сюды".. Кароткі салдацкі адпачынак. Не Ўпрыкметку праляцелі і дні, адпедзе ныя Міхаілу Лапко. Нялёгкім было Расставание з бацькамі, домам, знаёмымі. Але ён трымаўся малайцом, хоць і ведаў: усё можа здарыцца. А для Баляславы Ільінічны і Івана Іванавіча зноў пацягнуліся доўгія дні чакання, Днi трывог і перажыванняў. Не ў звы-Чайную армейскую часць, а туды, дзе смерць, дзе баі, зноў адпраўляўся сын. Яго чакалі восенню, няхай і позняй, няхай і напярэдадні Новага года, але менавіта ў 1981-м. Заканчваўся тэрмін cлужбы яфрэйтара Міхаіла Лапко. Усё больш расла Надзея, упэўненасць: вернецца іх Міша жывым і здаровым. "Як я перажыла тыя дні, цяжка i сказаць. У хату Міхалку прывезлі . Верасня. А напярэдадні было пісьмо-- звычайнае, бадзёрае. 3 таго часу жыццё быццам раздзялілася. Аб адным думаю: навошта такія пакуты выпалі тысячам нашых дзяцей і маці. Вось і нас не абмінула гора. Радавалася, калі пачаўся вывад нашых войск з Афганістана. Але гэта было намнога пазней". Яфрэйтар Міхаіл Іванавіч Лапко загінуў 11 верасня 1981 года. Праз шаснаццаць дзён яму споўнілася б дваццаць гадоў. Для маці, бацькі і сястры Людмілы ён назаўжды застаў-ся юным, нават хлапчуком, які так і не паспеў пазнаць жыццё ва ўсім яго харастве... Міша, як расказвала маці, рос звычайным хлапчуком. Закончыў васьмі-годку, потым вучыўся на шафёра. Змалку прывычны да працы. Ён і ў калгасе "Чырвоны сцяг", хоць і не шмат папрацаваў, пакінуў добры ўспамін. — Любіў хлопец тэхніку,— успамінала намеснік старшыні калгаса В. М. Катовіч.— Меў правы на кіраванне машынай, а вось каб вадзіць самастойна — гадоў не хапала. I ўсё ж хлопцу даверылі аўтамабіль. Так і працаваў да арміі, без парушэнняў, заўваг. Для родных, асабліва маці, напамі нак пра сына — боль. Гэта яе невылечная рана. Свайго Міхалку Баляслава Ільінічна помніць кожны дзень, вітаецца, размаўляе з ім. Сын глядзіць з партрэта ўважліва, задуменна. Суцяшае Баляславу Ільінічну адно, што не пакінулі яе ў бядзе і горы добрыя людзі. Найперш тыя, хто сам зведаў вайну, страчваў баявых сяброў. У дом прыходзяць пачтоўкі ад афіцэ-ра Уладзіміра Уладзіміравіча Бурмістрава. Гэта яму Прыйшлося сэрцам дакрануцца да мацярынскага гора і праводзіць яфрэйтара Савецкай Арміі Міхаіла Лапко ў апошні шлях. Не забывае бацькоў свайго армейскага таварыша і Леанід Вайцяховіч. Яго ўспаміны — самыя дарагія. У дзень Памяці на магілу М. Лапко кладзецца вянок ад выканкома мясцовага Савета і праўлення калгаса. Але несуцешнае гора родных. I ў ім таксама трэба знаходзіць сілы, каб вытрымаць, не кінуць лішняе, крыўд-нае слова. Ніхто не жадаў смерці нашым хлопцам. Ішла вайна, а яна без ахвяр не бывае. Іншая справа: ці апраўданы яны. Аб гэтым сёння гавораць адкрыта. ...Наша сустрэча з Баляславай Ільі-нічнай і яе дачкой Людмілай адбылася ў маі. У дварышчы цвілі бэз, рабіна,наўкола ўсё збіралася ў зеляніну, радавала. Тут, у Станелевічах, рабіў першыя крокі Міша, адсюль яго праводзілі на вайсковую службу. Для сваіх аднавяскоўцаў ён навечна застаўся маладым. |