В Вооруж.Силы СССР призван 29.10.80 Заводским РВК Минска. В Респ. Афганистан с янв. 1981. Во время боевых опер-и проявил себя самоотверженным воином. 21.4.1982 в ходе боя в провинции Кунар, заметив заходившую в тыл подразделения группу мятежников, огнем из пулемета боевой машины рассеял и уничтожил ее. Боевая машина, в которой он находился, была подбита из гранатомета. К. получил ожоги груди и рук. Несмотря на тяжелое ранение, продолжал вести огонь, пока подбитую машину не отбуксировали в тыл. К. от полученных ран скончался. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в родной деревне. Его именем названа улица в дер. Старый Остров. Нарадзіўся 9. 7. 1962 г. ў в. Закоркі 1-я Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Бацькі, Васіль Герасімавіч і Ніна Сяргееўна, пенсіянеры. У 1979 г. Уладзімір скончыў Востраўскую сярэднюю школу Клічаўскага раёна, у 1980 г. — Мінскае ПТВ № 114, пасля працаваў электраманцёрам кантактных сетак трамвайна - тралейбуснага ўпраўлення ў г. Мінску. У 1980 г. прызваны ў Савецкую Армію Мінскім РВК. У 1981 г. накіраваны ў Афганістан. Радавы У. В. Кучынскі загінуў у баі 21. 4. 1982 г. Пахаваны ў в. Закоркі 1-я. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Імем У. В. Кучынскага названа вуліца ў в. Стары Востраў Клічаўскага раёна. 3 пісем У. В. Кучынскага родным 27 чэрвеня 1981 г. ... Здесь очень жарко, жара иногда подымается до 70 градусов. Служить мне не трудно, к жаре немного привык. Главное, мама, вы не волнуйтесь за меня. Со мной будет всё в порядке. Мама, я волнуюсь за вас. В последнее время мне снится один и тот же сон. Сон этот очень неприятный. Наверное, у вас что-то случилось, напиши... 1 лютага 1982 г. ... У нас выпадает снег, но через день тает. В горах он лежит. От гор до нас 17 км, а по прямой — 3 км. Немного прохладно. Когда едем в горы, нам выдаются полушубки... Летом выездов очень много. Но это всё ничего. Ещё 53 дня, и будет уже полтора года, как я служу. Плохо только то, что поздно увольняют. Короче, под Новый год приеду. Вот сейчас, дня через 2—3, уезжает в отпуск капитан, начальник штаба. Он сам из Бобруйска. Был в госпитале и вот вчера приехал, вызывал меня. Поговорили. Сказал, чтобы написал письмо, он в Бобруйске бросит, быстрее дойдёт. Хороший человек. Говорил, если будет время, то заедет к вам, я ему дал ваш адрес... 3 артыкула С. Васільева «Вуліца малодшага сына» ў клічаўскай газеце «Сцяг Саветаў» ад 23 студзеня 1988 г. ... Пяцёра дзяцей гадавалася ў сям’і калгаснікаў Кучынскіх... Болыпасць пяшчоты і любові пера-падала, як амаль што ў кожнай сям’і, малодшаму — Уладзіміру... Былы франтавік, Васіль Герасімавіч не вель-мі любіў успамінаць пра вайну. Перажыў яе жудасці, і кожны раз, трымаю-чы на руках малога, думаў: «Толькі б не спазналі вы вайны. Хай мінае ўжо назаўсёды такое ліха свет»... Лісты з Афганістана ішлі часта. Але ні ў адным з іх няма ніводнага слова пра цяжкасці. Відаць, не хацеў хваля-ваць блізкіх. У адным з іх прызнаўся, што намнога пасталеў у Афганістане: «... Інакш гляджу на жыццё і многія рэчы. Пазнаў многаму цану. Вярнуся — выпраўлю свае памылкі». Не паспеў нарабіць жыццёвых памылак Уладзімір Кучынскі. Нават пакахаць не паспеў. У дваццаць год яго жыццё абарвала на афганскай зямлі душманская куля... Няўцешнае гора маці. Бядуе Ніна Сяргееўна, што не трапіла да сына на апошняе спатканне, калі за паўгода да апошняга свайго бою, ён, паранены, знаходзіўся ў шпіталі ва Узбекістане. На сустрэчу тады ездзіў Васіль Герасімавіч... Рукі маці гладзяць партрэт сына. Нябачнай, але адчувальнай заслонай вісіць у хаце гора. Нават шчабятаняе ўнукаў не разганяе мацярынскага смутку: спыніцца позірк вачэй на іх, і як абпаліць душу болем, што нямз і не будзе сярод іх дзяцей малодшага сына... |