Назад в общий раздел

Назад в список павших по республике Беларусь

Назад в список "забытых" павших в Афганской войне


Кулаженко Геннадий
                    Владимирович


Вот эти данные были взяты из белорусской книги памяти: 


КУЛАЖАНКА Генадзь Уладзіміравіч

Нарадзіўся 28.7.1952 г. ў г. Нароўля Гомельскай вобласці. Беларус. Член КПСС з 1976 г. Маці, Лідзія Нікадзімаўна, пенсіянерка, бацька, Уладзімір Андрэевіч, доктар эканамічных навук, прафесар Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
У 1969 г.Генадзь скончыў сярэднюю школу № 9 г. Мінска, потым працаваў слесарам-зборшчыкам на заводзе вылічальных машын імя Арджанікідзе ў Мінску. У 1975 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ імя У. I. Леніна. Пасля сканчэння універсітэта накіраваны дырэктарам 8-гадовай школы ў Пастаўскі раён. У тым жа 1975 г. яго выбіраюць другім сакратаром Пастаўскага РК ЛКСМБ.

З 1976 да 1978 г. вучыўся ў Вышэйшай камсамольскай школе пры ЦК ВЛКСМ, пасля сканчэння якой непрацяглы час працаваў інструктарам Віцебскага абласнога камітэта ЛКСМБ. У 1978—80 гг.— першы сакратар

Пастаўскага РК ЛКСМБ, з ліпеня да снежня 1980 г.— загадчык аддзела Віцебскага АК ЛКСМБ. У снежні 1980 г. накіраваны ў Афганістан у г. Герат. Улюбёны ў сваю справу, камсамольскі важак аддаваў ёй усе свае сiлы і жар палымянага сэрца. Такім ён і застаўся ў памяці тых, хто блізка ведаў яго ў жыцці, хто побач з ім апынуўся ў складаных умовах братазабойнай вайны ў Афганістане.

Выконваючы свае непасрэдныя абавязкі, Г. У. Кулажанка 28.6.1981 г. загінуў. Месцазнаходжанне яго астанкаў засталося невядомым. За мужнасць і самаадданасць пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку Г. У. Кулажанка узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў пасмяротна. Матэрыялы пра жыццё і дзейнасць інтэрнацыяналіста былі змешчаны ў штотыднёвіку «Собеседники N9 45 за 1985 г., №№ 44, 45 за 1987 г., а таксама перадрукаваны ў газеце «Віцебскі рабочы''. У Г. У. Кулажанкі расце сын Уладзімір.

АТЭЛЬ ''ГЕРАТ"

3 нарыса ўласнага карэспандэнта «Комсомольском правды" ў ДРА ў 1981—1982 гг.

Уладзіміра Снегiрова, перадрукаванага газетай «Віцебскі рабочы" 26 лістапада i 1 снежня 1987 г.

...У Герат мы прыехалі 31 ліпеня 1981 года. Фотакарэспандэнт ТАСС Г. Б. Надзеждзін — высокі, паважаны, густагалосы, больш падобны на народнага артыста, чым на фотарэпарцёра,— цэлымі днямі калясіў па ваколіцах, фіксуючы на плёнку расткі рэвалюцыйных пераўтварэнняў. У мяне і Ў майго таварыша з ЦК ВЛКСМ Мікалая Захарава была іншая місія: мы Шукалі прапаўшага тыдзень назад Гену Кулажанку.

Загадчык арганізацыйнага аддзела абкома камсамола, ён быў накіраваны ў Герат для аказання дапамогі ў стварэнні дэмакратычнай маладзёжнай арганізацыі (ДАМА). Працаваў ужо тут паўгода. Я прыязджаў да яго ў красавіку і яшчэ тады зразумеў, што Гену выпаў цяжкі лёс: Герат, з усіх бакоў абкладзены бандамі, Практычна знаходзіўся на асадным становішчы. Бязладная страляніна пачыналася адразу пасля абеду. Нават днём паездкі рэкамендавалася рабіць толькі пад прыкрыццём брані, а з наступлением змроку ў горадзе, па сутнасці, безраздзельна панавалі душманы. У Гераце ы страчвалі людзей амаль штодзённа— мы і нашы афганскія сябры...

Нам было вядома, што раніцай 28 чэрвеня Генадзь, спяшаючыся, узяў у аэрапорце таксі і паехаў у атэль. Заставалася крыху больш кіламетра, калі дарогу "Таёце" перарэзала банда Каюма... Што было далей? Наконт гэтага існавалі розныя версіі. ХАД [служба бяспекі ДРА], спасылаючыся на свае крыніцы, сцвярджаў, што ў ходзе кароткага бою Гена быў цяжка паранены і затым памёр. Ад сялян з навакольных кішлакоў паступалі чуткі: быццам ён жывы-здаровы і знаходзіцца ў палоне, адмаўляючы настойлівыя прапановы Каюма аб супрацоўніцтве...

Таксі, у якім ехаў з аэрапорта Г. К., Паводле трагічнага супадзення аказалася на пустынным шасэ ў той момант, калі бандыты збіраліся перасячы дарогу. Узброены біноклем Каюм быццам бы здалёк убачыў машыну савецкага і даў каманду сваім людзям ад-крыць агонь. Бандыты заляглі і аб-стралялі таксі — гэтай версіі адпавя-даюць кулявыя прабоіны ў ніжняй частцы кузава знойдзенай намі па-заўчора "Таёты". Гена выскачыў з машыны, заняў абарону. У яго быў аўтамат і пісталет -"ТТ". Каюм ззаду пад' ехаў на матацыкле і цяжка параніў Гену выстраламі амаль ва ўпор. Цела прывязалі да матацыкла і павязлі ў Турконі. Па дарозе Гена памёр ад ран...

Цяжка гэта прызнаваць, але трэба: мы не знайшлі Гену Кулажанку. НІ жывым, ні мёртвым. Пошукі працягваліся да 1982 года. Узнікалі новыя версіі, з'яўляліся новыя чуткі — для іх праверкі ў банды засьлаліся афганскія разведчыкі. Адны з іх, праз некаторы час, вярталіся ні з чым, іншых мы не дачакаліся, і можна толькі здагадвацца, які лёс іх напаткаў. Каюма ў пачатку зімы забілі, а яго банда разбеглася, тут нітачка абарвалася...

Аднойчы — гэта было ў лістападзе 81-га — у кабульскую службу бяспекі прыйшоў з павіннай былы душман, які сказаў, што быццам бы сам бачыў у бандыцкай турме непадалёк ад сталіцы светлавалосага палоннага, захопленага летам. Гена? Цяжка было паверыць, бо ад Герата да той турмы амаль тысяча кіламетраў, але ўсё роўна — пайшлі па слядах і гэтай версіі. Яшчэ перабежчык сказаў, што быццам бы жорстка катавалі нашага хлопца, схі лялі яго да здрады, але ён быў цвёрды.

У гэта — веру. Не таму, што так хочацца. Я ведаў Гену нядоўга, але і гэтага хапіла, каб зразумець: ён з тых людзей, якія дзеля захавання свайго жыцця не пойдуць нават на малейшыя кампрамісы з сумленнем. Нехта, прачытаўшы гэта, магчыма, папракне мя не ў маральным экстрэмізме, стане доўга і напышліва гаварыць аб тым, што жыццё чалавека не мае цаны і таму сёння не можа быць эквівалентам перакананням, няхай нават самым высокім.
Гэта так, калі ты, мой магчымы апанент, нашы ідэалы носіш, як адзенне, якое здольны ў любы час скінуць, памяняўшы на больш зручнае. I гэта не так, калі нашы ідэалы — твая жывая кроў.
Нікому б не пажадаў аказацца перад такім выбарам: жыццё ў абмен на здрадніцтва. Але ж гэта і сёння здараецца з намі, не часта, але здараецца, І дзе б ні напаткаў цябе гэты выбар — цi то ў афганскіх гарах, ці то ва ўпаўне цывілізаваным інтэр'еры замежнай паездкі, або дзе-небудзь яшчэ,— ах, як хочацца жыць, і як, напэўна, легка ўгаварыць сябе адмовіцца ад чагосьці, што ўчора яшчэ здавалася абстрактным, а цяпер набыло рэальную плоць. Або — або... Не, не прайшлі часы Лазо і Матросавых.
Можа гэта зразумелі — не розумам, дык сэрцам — піянеры з сяла Садовае Шахцёрскага раёна Данецкай вобласці, якія нядаўна напісалі ў рэдакцыю: "Прачытаўшы ў "Собеседнике" нарыс "Каб зямлю ў Гераце сялянам аддаць", мы вырашылі назваць свой атрад імем Генадзя Кулажанкі і арганізаваць у памяць аб ім класны музей".









Примечание - за то время, когда создавалась данная версия книги памяти, вместо автора (Павел Цупик, который создавал и затем дополнял эту версию книги памяти с 12.2003 по 11.2018) на нынешнее время может быть уже и другой администратор, отсюда просьба сначала смотреть раздел "Контакты"  в общем разделе, чтобы не было претензий, что письма по электронной почте не всегда отвечены.

Если вы желаете что-либо рассказать или написать об этом человеке,мы можете написать письмо
на один из адресов электронной почты администратору этой страницы и/или прислать фотографии
(щёлкните по ссылке адреса электронной почты,чтобы администратор мог отличить ваше письмо
от других приходящих писем и впишите пожалуйста фамилию,имя и отчество павшего, о ком вы
хотите написать,а в отдельных случаях и год гибели,когда среди павших встречаются полные тезки):

afganmemorial@gmail.com    afganmemorial@yandex.ru