В Вооруж. Силы СССР призван 5.5.70 Фрунзенским РВК Минска. В Респ. Афганистан с июля 1982. Неоднократно принимал участие в боевых опер-ях. Действовал смело и инициативно, умело руководил подчиненными.22.9.1983 в бою был ранен в живот и скончался в госпитале. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в родной деревне. Нарадзіўся 22. 2. 1950 г. ў в. Аталезь Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Беларус. Бацькі працавалі ў калгасе, мелі 8 дзяцей; маці, Алена Дзмітрыеўна, памерла ў 1983 г., бацька, Уладзімір Іванавіч, памёр у 1988 г. У 1965 г. Мікалай скончыў 8 класаў Аталезскай сярэдняй школы. Пасля сканчэння ў 1966 г. ПТВ працаваў у будаўнічым трэсце № 1 г. Мінска. У 1970 г. прызваны ў Савецкую Армію Кастрычніцкім РВК г. Мінска. Скончыў школу прапаршчыкаў. Служыў у Польшчы — старшына рамонтна-танкавай роты, потым у Беларускай ваеннай акрузе, з чэрвеня 1982 г. ў Афганістане — камандзір кулямётнага ўзвода па ахове дарогі Кабул —Джалалабад. Старшы прапаршчык М. У. Крывулька загінуў 22. 9. 1983 г. Пахаваны ў в. Аталезь. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа». У Аталезскай СШ аформлены куток, прысвечаны воіну-інтэрнацыяналісту М. У. Крывульку. У М. У. Крывулькі растуць сыны Дзмітрый і Алег, школьнікі, якія разам з маці, Ганнай Васілеўнай, жывуць у Мінску. ... У той дзень байцы кулямётнага ўзвода, якім камандаваў М. У. Крывулька, выявілі ў гарах склад са зброяй для душманаў. У час рэйду па вывазу гэтай зброі ўзвод трапіў у засаду. Бой цягнуўся амаль цэлы дзень, М. У. Крывулька быў кантужаны І паранены ў жывот. Дапамога прыйшла толькі пад вечар. У палявым шпіталі была зроблена аперацыя, якая цягнулася каля шасці гадзін. Кулі дасталі, але Мікалай Уладзіміравіч памёр ад атрыманых ран. |