В Вооруж. Силах СССР с 1.4.76. Окончил экстерном Сызранское ВВАУЛ. В Респ. Афганистан с июля 1982. В составе экипажа неоднократно огнем бортовых средств вертолета поддерживал действия сухопут, войск и сопровождал трансп, вертолеты. 11.9.1982 его вертолет при заходе на посадку на аэродром г. Гардез был подбит из пулемета и при ударе о землю разрушился. К. от полученных тяжелых травм скончался в госпитале. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в дер. Болбасово. КРУГЛОЎ Аляксандр Віктаравіч Нарадзіўся 20. 11. 1957 г. ў пас. Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Рускі. Член ВЛКСМ. Маці,Валянціна Афанасьеўна, працуе на рамонтнай базе, бацька, Віктар Іванавіч, былы ваеннаслужачы, цяпер пенсіянер. У 1975 Аляксандр скончыў сярэднюю школу ў пас. Балбасава, потым да 1978 г. працаваў на той жа базе, што і маці. Адначасова скончыў школу ДТСААФ, пасля быў на ваенных зборах, скончыў курсы сяржантаў, у 1977 г. на зборах пры Чыгуеўскім ваенным вучылішчы атрымаў званне малодшага лейтэнанта запасу. У 1978 г. прызваны ў Савецкую Армію Аршанскім РВК. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе. 3 ліпеня 1982 г. ў Афганістане. Лётчык-аператар старшы лейтэнант А. В. Круглоў загінуў 11. 9. 1982 г. Пахаваны ў пас.Балбасава. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа». У А. В. Круглова расце дачка Аляксандра. ... А. В. Круглоў у складзе экіпажа верталёта выконваў баявую задачу. Вярталіся пасля аперацыі вечарам на змярканні. Калі верталёт заходзіў на пасадку, душманы абстралялі яго з зенітнай устаноўкі. Пашкоджаны верталёт разбіўся, экіпаж загінуў.
|