КОРБАЛЬ Петр Николаевич, рядовой, механик-водитель тягача, род. 20.01.1964 в дер. Михновичи Калинковичского р-на Гомельской обл. БССР. Белорус. Работал в колхозе им. Гастелло. В Вооруж. Силы СССР призван 23.4.82 Калинкозичским ОГВК. В Респ. Афганистан с июля 1982. 7.8.1983 при следовании на боевое дежурство группа воинов, в составе которой он действовал, была обстреляна мятежниками из засады. В завязавшейся перестрелке К. вел меткий огонь из автоматич. гранатомета. Погиб при смене огн. позиции. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в дер. Михновичи. КОРБАЛЬ Пётр Мікалаевіч Нарадзіўся 20. 1. 1964 г. ў в. Міханавічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Бацькі працуюць у калгасе імя Гастэлы: маці, Ніна Пятроуна, галоўным заатэхнікам, бацька, Мікалай Мікалаевіч, шафёрам. У 1981 г. Пётр скончыў Міханавіцкую сярэднюю школу, потым вучэбна-вытворчы камбінат. Працаваў у калгасе імя Гастэлы трактарыстам. Быў накіраваны Калінкавіцкім РВК на вучобу ў г. Жлобін у т яхнічную школу ДТСААФ па спецыяльнасці механік-вадзіцель гусенічных цягачоў. У красавіку 1982 г. пры-званы ў Савецкую Армію Калінкавіцкім ГВК. Радавы П. М Корбаль загінуў 7. 8. 1983 г. Пахаваны ў в. МіханавіІчьі. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай 3оркі. Імя П. М. Корбаля прысвоена піянерскаму атраду Міханавіцкай СШ. З артыкула «Навечна ў нашай
памяці»
ў газеце «За камунізм» ад 28. 2. 1988 г. .......... Нічым асаблівым ён не выдзяляўся сярод сваіх сяброў. Ён быў таварянскі з сябрамі, пяшчотны і клапатливы з бацькамі, уважлівы і паслухмяны з настаўнікамі. Толькі вось хіба ўражвала ўсіх яго незвычайнай, не па гадах сур’ёзнасць. Не выпадкова, напэўна, што менавіта яго сябры выбралі сваім камсамольскім важаком... Менавіта ён, Пеця, ніколі не шкадаваў ні для каго свайго шчодрага сэрца. Ён жыў, каб весці за сабою... У сачыненні аб тым, які шлях выбраць у жыцці, Пётр напісаў: «Люблю тэхніку, асабліва машыны. Думаю ў будучым сваё жыццё звязаць з тэхнікай. На сяле патрэбны такія спецыялісты». Не ведаў юнак, што на далёкай афганскай зямлі ён пройдзе ў танку сваё апошняе поле... |