В Вооруж. Силы СССР призван 25.4.84 Оршанским ГВК. В Респ. Афганистан с окт. 1984. Свыше 20 раз принимал участие в боевых выходах. Действовал решительно и смело, проявлял храбрость и самоотверженность. Погиб в бою 23.3.1985. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в дер. Савищево Оршанского р-на Витеб, обл. Арлоу Ігар Паўлавіч Нарадзіўся 30.10.1964 г. ў пас. Ранцава Таржкоўскага раёна Цвярской вобласці. Рускі. Член ВЛКСМ. Маці, Кацярына Сцяпанаўна, працуе кантралёрам АТК на Аршанскім трактарарамонтным заводзе, бацька, Павел Пятровіч, рабочы на гэтым жа заводзе. У 1980 г. Ігар скончыў Аршанскую сярэднюю школу № 17, у 1983 г.— ПТВ № 122 у Оршы, працаваў токарам на заводзе «Чырвоны барацьбіт». У красавіку 1984 г. прызваны ў Савецкую Армію Аршанскім АГВК, накіраваны на службу ў Афганістан. Радавы I. П. Арлоў загінуў 23.3.1985 г. Пахаваны ў в. Савішчына Аршанскага раёна. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. ...У той дзень I. Арлоў у складзе калоны вяртаўся на базу пад Кабулам. Машына Ігара ішла чацвёртай, у ёй знаходзілася 6 чалавек, у тым ліку начальнік штаба батальёна. Машына падарвалася на процітанкавай міне, усе шасцёра воінаў загінулі. |