Рядовой, водитель мотомангруппы погранвойск. Родился 26.03.1968 г. в д. Заречная Воложинского р-на Минской обл., белорус, чл. ВЛКСМ. Учился в Воложинском училище механизации, затем работал в родном совхозе. В ВС СССР призван Воложинским РВК 21.11.1986 г. В Республике Афганистан участвовал в 16 боевых операциях, рейдах, проводках автоколонн. 24.11.1987 г. от прямого попадания пули в бензобак автомашина, груженная боеприпасами, загорелась. Спасая товарищей, отвел ее на безопасное расстояние, но покинуть не успел и погиб от взрыва. Посмертно награжден орденом Красной Звезды. Похоронен в п. Богданово Воложинского р-на Минской обл., где одна из улиц названа его именем. В Вооруж. Силы СССР призван 21.11.1986 Воложинским РВК. В Респ. Афганистан участвовал в боевых опер-ях, рейдах, проводках автомоб, колонн. 24.11.1987 его автомобиль, груженный боеприпасами, от прямого попадания пули в бензобак загорелся. Спасая товарищей, П. сумел отогнать машину на безопасное расстояние, но сам покинуть ее не успел. Погиб от взрыва боеприпасов. Нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в пос. Богданов Воложинского р-на. Там одна из улиц названа его именем. Вот эти данные были взяты из белорусской книги памяти: ПАДРЭЗ Павел Францавіч Нарадзіўся ў 1968 г. ў в. Зарэчнае Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Бацькі працуюць у саўгасе «Багданаўскі»: маці, Яніна Юлья-наўна, рабочай, бацька, Франц Іванавіч, электрыкам, у 1983 г. Павел скончыў Вайганаўскую васьмігадовую школу, у 1986 г. — Валожынскае ПТВ № 208. У 1986 г. прызваны ў Савецкую Армію. Радавы П. Ф. Падрэз загінуў у Афганістане 24. 11. 1987 г. Пахаваны ў в. Багданава Валожынскага раёна. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа». У Вайганаўскай школе створаны куток памяці воіна-інтэрнацыяналіста. Портрет
воина
Якім ён быў — Павел Падрэз, юнак з 1968 года нараджэння? Ён і вядомы стаў толькі пасля сваёй смерці. Уяўляю, колькі розных людзей задалі сабе гэта пытанне, у думках вярнуліся ў мінулае, калі вучылі, выхоўвалі звычайнага гэтага юнака. У Вайганаўскай васьмігодцы сустрэ-лася з класным кіраўніком Паўла, выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры Нінай Паўлаўнай Канцавой. Яе выхаванцы аформілі куток Паўла Падрэза, альбом, які назвалі «Ён так разумеў свой абавязак». ... Вось звычайны сялянскі дом у вёсцы Зарэчнае Багданаўскага сельсавета. Дом, дзе цяпер навечна пасялілася гора. 3 дзіцячых аматарскіх фатаграфій паглядае сімпатычны хлопчык з вялізнымі вачыма. Вось ён сталее, пераходзячы з класа ў клас. На апошняй школьнай фатаграфіі ўвесь іх выпускны восьмы клас. Як і прынята, юнакі стаяць у другім радзе. Павел — першы злева. —Ен заўсёды марыў стаць шафёрам, любіў тэхніку. Пра гэта пісаў ва Ўсіх сачыненнях. Таму і ў вучылішча пайшоў... — успамінае настаўніца. Да гонару і Н. П. Канцавой, і дырэктара школы В. У. Працкевіча яны не спрабуюць ва ўспамінах зрабіць з хлопца героя, выдатніка. Аднак усе адзначаюць яго стараннасць, сумленнасць. Потым этапным момантам у біяграфiі Паўла было Валожынскае прафтэхвучылішча № 208. Тут вучоба ў спалучэнні з любімымі практычнымі заняткамі давалася хлопцу значна лягчэй. I скончыў ён вучылішча на "4» і «5». Майстар вытворчага навучання ву-чылішча I. I. Залескі ўспамінае: —Гэта быў мой першы выпуск — 26 чалавек, таму і помню ўсіх добра. Тры гады на вачах. Павел жыў у інтэрнаце. Быў старастам пакоя. Вельмі любіў спорт. Пастаянна ўдзельнічаў ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах. Па характары — спакойны, ніколі не парушаў дысцыпліну, хаця кантынгент у нас нялёгкі. Успамінае выкладчыца роднай мовы і літаратуры вучылішча Н. У. Жданюк: —Павел любіў беларускую літаратуру. На маім уроку нават садзіўся на першую парту. Заўсёды адказваў добра. Бачыла, што з задавальненнем прымаў удзел у дыскусіях на ўроку. Але гаваркім яго не назавеш. Па характары быў спакойны, ураўнаважаны, але яго немагчыма было пакрыўдзіць, мог пастаяць за сябе. Захаваліся пісьмы Паўла з арміі, паштоўка, у якой ён віншуе бацькоу з надыходзячым Новым, 1987 годам. I сёння, калі чытаеш гэтыя пажаданні — моцнага здароўя, поспехаў у рабоце і сямейнага шчасця — яны ўспрымаюцца балюча. Бо менавіта гэты год падзяліў іх жыццё на дзве па-лавіны: на жыццё і смерць. А вось адзін з лістоў, датаваны 2 лі-стападам мінулага года. Прывяду яго амаль цалкам: «Вось ужо роўна год, як я ў арміі. Цяпер знаходжуся ў камандзіроўцы. У камандзіроўцы добра пабываць: ніякага ваеннага жыцця, працуеш, як цывільны чалавек. У нядзелю можна ў звальненне схадзіць ці кнігу пачытаць, ці зрабіць што смачнае паесці. Можна бульбы пасмажыць ці блінчыкаў напячы. Надвор'е тут рэзка сапсавалася, пачаліся дажджы i нават снег выпаў. Але ён паляжаў толькі суткі. У мінулым годзе, калі сюды прыехалі, у такі час яшчэ спякота была. Пасля яе цяпер прывыкнуць да холаду цяжка..." I толькі з ліста баявых сяброў Паўла стала вядома, што ён шкадаваў баць-коў і не пісаў ім ўсю праўду: "Паважаныя бацькі нашага Пашы! Пішуць Вам сябры, таварышы, саслу-жыўцы Вашага сына. У сваіх пісьмах ён утойваў, што знаходзіцца на тэры-торыі Афганістана. Ён не хацеў Вас засмучаць. Адразу пасля вучэбнага пункта Паша трапіў у наша падраздзяленне, атрымаў машыну 3IЛ-131, прымаў удзел ва ўсіх баявых аперацыях і агітацыйных рэйдах. За добрую службу ён узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік пагранвойск" II ступені. I вось яны паехалі на чарговую аперацыю з задачай дапамагчы акружаным душманамі савецкім воінам. Машына Паўла была загружана бое прыпасамі. На шляху баявая група трапіла пад абстрэл. Завязаўся бой. У гэтым няроўным баі мы страцілі свайго баявога сябра Пашу. Мы смут куем разам з Вамі. Высылаем Вам апошнія Пашыны здымкі..." I шэраг подпісаў. Не забываюць баявога сябра воіны, хто праслужыў з ім такія доўгія і так хутка праляцеўшыя паўгода. Пішуць у вёску да бацькоў лісты, летам пры язджалі на магілу. Н. Штэйнер.
|