Карпович Дмитрий
Константинович Нарадзіўся 30. 8. 1967 г. ў г. Маладзечна Мінскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Леанарда Іванаўна, кантралёр вучэбна-вытворчага аб'яднання Беларускага таварыства сляпых, бацька, Канстанцін Іванавіч, пенсіянар па інваліднасці. У 1984 г. Дзмітрый скончыў Маладзечанскую сярэднюю школу № 10. Паступіў на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інсты-тута, скончыў 2 курсы. Восенню 1986 г. прызваны ў Савецкую Армію Савецкім РВК г. Мінска. Служыў у Афганістане. У сакавіку 1988 г. пры выкананні баявога задання сяржант Дз. К. Карповіч атрымаў цяжкую траўму нагі, у выніку чаго развілася саркома (рак косці). Лячыўся ў шпіталях Афганістана, Ташкента, Масквы (імя М. Н. Бурдэнкі). Памёр 27. 10. 1988 г. Пахаваны ў Маладзечне. Узнагароджаны медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа». ён ужо ведаў, што паедзе ў Афганістан, але, каб не хваляваць, сказаў маці, нібы яго накіроўваюць у Забайкалле. Ва ўсіх пісьмах перадаваў прывітанне з сонечнай Манголіі. Пісьмы прыходзілі спакойныя, кароткія. Маўляў, сонейка свеціць, і я жывы-здаровы. I служба як служба...
|