Назад в общий раздел

Назад в список павших на букву К

Назад в список павших по республике Беларусь

Назад в список павших по 191 омсп


КОРОТКИЙ Игорь Николаевич

Вот эти данные были взяты из Всесоюзной книги памяти: 

КОРОТКИЙ Игорь Николаевич, рядовой, сапер, род. 24.12.1965 в г. Минск БССР.
Белорус. Работал в производств, объединении "Минскстройматериалы ".
В Вооруж. Силы СССР призван 16.4.84 Октябрьским РВК Минска.
В Респ. Афганистан с июля 1984.
Группа саперов под его командованием 12.12.1984 обеспечивала проводку мотострелк,подразделения в указанный р-н. В ущелье Алихейль саперы попали в засаду и были обстреляны. К. немедленно открыл ответный огонь из автомата и подавил 2 огн. точки пр-ка. Заметив, что в зоне обстрела остались 2 раненых товарища, он бросился к ним на помощь и вынес их в безопасное место.
При этом сам был тяжело ранен и скончался.
За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно).
Похоронен на Чижовском кладбище в Минске.

Вот эти данные были взяты из белоруссской книги памяти: 

КАРОТКІ Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 24. 12. 1965 г. ў Мінску. Беларус. Член ВЛКСМ. Бацькі, Мікалай Васілевіч, Вера Міхайлаўна, рабочыя вытворчага аб'яднання «Інтэграл». У 1983 г.
Ігар скончыў сярэднюю школу № 119 г. Miнска.
У 1983—84 гг. працаваў абліцоўшчынам у будаўнічай арганізацыі «Мінскбудматэрыялы». У красавіку 1984 г. прызваны ў Савецкую Армію Кастрычніцкім РВК г. Мінска, накіраваны ў  Афганістан.    
Служыў у сапёрных войсках, прымаў удзел у баявой    аперацыі ў раёне населенага пункта Гардэз. Група сапёраў, у якой знаходзіўся I. М. Кароткі, абясшкодзіла    24 міны, 3 фугасы,     і
знайшла і знішчыла 3 склады з     прадуктамі харчавання, 1 склад з медыкаментамі. Радавы I. М. Кароткі асабіста абясшкодзіў 8 мін і 1 фугас.
Загінуў 12. 12. 1984 г.
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Мінску.
Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
У сярэдняй школе № 119 г. Мінска, дзе вучыўся I. M. Кароткі, адкрыты музей, на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка з яго барэльефам.

3 нарыса А. Чернова «Чорная ружа» ў часопісе «Крыніца» N9 2, 1989 г.
Прызнацца, доўга не рашаўся пра гэта пісаць.
Цi змагу дадаць да той праўдьі, што прыходзіць да нас апошнім часам адтуль, ад саміх удзельнікаў і сведкаў падзей?
А пра незвычайны музей у 119 сярэдняй школе Мінска, на адкрыццё якога мяне запрасілі, пісаць не хацелася.
Хоць У стварэнне яго багата сіл і душы ўклалі і вучні, і педагогі, і, вядома, яны заслужилi добрага слова.
Але няхай не было б такіх музеяў!
Лепей бы Мікалай Васілевіч і Вера Міхайлаўна Кароткія — рабочыя з ВА «Інтэграл» — не разрэзалі стужку пры ад-крыцці ТАКОГА музея.
Але ўсё гэта было.
I гучаць галасы, трывожаць памяць, сумленне...

З ліста Ігара Кароткага:
«Дзень Добры, мае дарагія, любімыя Тата,Мама і Андрэй (такая арфаграфія: Тата і Мама — толькі з вялікай літары. — А. Ч. ), у мяне усё добра, здароўе нармальнае. Мама, ты ніколі не хвалюйся, што іншы раз так доўга няма лістоў ад мяне. Са мной усё добра, спі спакойна і не перажывай. Мама, да нас у часць цяпер таксама прывезлі гародніну: моркву, цыбулю і бульбу. Дык мы ўранку і ўдзень ходзім на адборку лепшай гародніны.
Кормяць нас зусім цудоўна. Кожны дзень на абед даюць свежую тушаную бульбу, як ты ведаеш, гэта мае аб’ядзенне. Але дома ты гатуеш у сто разоў смачней.
Мама, Тата і Андрэй, у нас ужо таксама пачаліся халады. Днём тэмпература дваццаць — дваццаць шэсць градусаў цяпла, а ноччу — каля пяці. Так што мы ўжо ходзім у бушлатах... "
Вера Міхайлаўна. Атрымліваем позву з ваенкамата. Выклікаюць сына з бацькамі. Мы ўжо ведалі, пытаюцца, дзе хочаш служыць? Пры бацьках. Я яму перад тым сказала: "Дзе бацька... " А бацька служыў у Германii. Я маці, вы мяне зразумейце...
А ён ваенкому адказвае: "Дзе трэба Радзіме, туды і пашліце".
Ідзём дадому. Ён маўчыць, і я маўчу.
—    Чаму ж ты не сказаў, як я вучыла, сынок?
—    Мама, а я што, лепшы за другіх?

3 ліста Ігара Кароткага:
«Тата, як у цябе ідуць справы, як пажываюць твае рыбкі? Напішы, як здароўе бабулі? Якая ў бабулі ў гэтым годзе бульба: добрая ці дрэнная? I наогул напішы, гэты год ураджайны ці не?
Мама, я тут увесь час успамінаю аб прысмаках, якія ты гатавала, і думаю, калі я зноў буду іх есці. Напэўна, калі прыеду, аб'емся імі.
Мама, як здароўе бабулі Анюты? Напішы, калі ласка, і перадай ёй вялі-кае прывітанне".
Вера Міхайлаўна. Гэта мая мама — бабуля Анюта. А бабуля па бацьку, Праскоўя Васілеўна, жыве пад Мінскам у вёсцы Лешніца. Гэта за сем кіламетраў ад станцыі Міханавічы. Ігарок кожны выхадны і канікулы лет-нія праводзіў у вёсцы. Яго ўсе там ведалі. На работу безадмоўны. Прыеду ў выхадныя: «Ігарок, пабудзь з намі, адпачнi! ". — « Ага, мама! " А спаў на сенавале. У ранку мы яшчэ адпачываем, а брыгадзір ужо да яго: "Ігар, дапамажы з сенам! "— "ІДУ, іду! ".
3 лiста сьна: "Мама, як у Андрэйкі ідзе вучоба — добра ці дрэнна? Што бьваюць двойкі ў яго, дык яны і ў мяне былі. Але трэба іх выпраўляць, чым хутчэй, тым лепш.
Мама, Тата і Андрэй, як ваша здароўе? Што ў цябе, Мама, і ў цябе, Тата, чутно на рабоце?
Тата, калі ты ездзіў у вёску, дык напішы, як здароўе бабулі і што новага ў вёсцы?
Цалую Вас шмат-шмат разоў. Ваш сын Ігар".

Вера Міхайлаўна (мужу). Коленька, помніш, ты вучыў яго анучы абмотваць?..

Мікалай Васілевіч. Я кажу Iгарку: вось ты ўжо — абаронца Радзімы.
А абуцца па трывозе не ўмееш. Трэніруйся давай...
А ён мне адказвае: "Не, тата, табе за мяне чырванець не прыйдзецца".
Божа ты мой! Навошта мы ўсё гэта... у такой строгасці сына выхоўвалі! Няхай бы ён у свае дзіцячыя гады гуkяў колькі хацеў...
Ігар у снежні нарадзіўся. Думаў па-ступаць у вучылішча — ён абраў пра-фесію будаўніка — будзе адтэрміноў-ка ў ваенкамаце. Не згадзіўся. Хацеў з усімі разам на службу пайсці. А на работу без вучылішча не бралі. I вось уладкаваўся на камбінат будматэрыялаў. Як ён радаваўся! Вучнем да добрага чалавека, майстра Дудніка, пры-значылі. Ён яго так паважаў! Толькі і размоў: які ў яго настаўнік, у які Выдатны калектыў ён трапіў. I Праца ладзіцца. Што ні дзень, то новае.
—    Як у цябе справы, Ігарок?
—    Тата, мяне Дуднік сёння вучыў пліткай абліцоўваць! Тата, а заўтра я працую самастойна!
У аэрапорце па вуліцы Чкалава абліцоўку рабілі і ў сталоўцы на Брылеўскай.
I на камбінаце паказвалі: вось ваш Ігар пакінуў аб сабе памяць...
З ліста камандзіра часці: «Iгар па прыбыцці ў часць хутка ўвайшоў у калектыў, сваёй бездакорнай дысцып-лінай і стараннасцю заваяваў павагу камандзіраў. Спасцігаў на занятках тонкасці нашай сапёрнай прафесіі і лепш за многіх саслужыўцаў асвоіў яе, а ў час, які адводзіцца на доб-раўпарадкаванне салдацкага побыту, паказаў свае залатыя рукі... Мы пабудавалі новы ўмывальнік для салдат. Ігар прапанаваў аздобіць яго знутры пліткаю. Дальбог, такой якасці выканання работы салдатам я яшчэ не бачыў за шаснаццаць год сваёй службы ў арміі. Потым усе — і афіцэры, і радавыя — прыйшлі да аднадушнай высновы, што гэты ўмывальнік самы лепшы, зручны і прыгожы з усіх, што ім даводзілася бачыць у Афганістане. Цяпер навабранцам стараслужачыя салдаты кажуць: "Гэты ўмывальнік зрабіў Кароткі, будзь акуратны з ім".
Апошні ліст Ігара Кароткага: «Дзень добры, мае любімыя! Мама, Тата і Андрэй, атрымаў Вашы лісты і адразу пішу адказ. Мама, я атрымаў твой ліст з фатаграфіяй, дзе вы сфатаграфаваліся ўсе ўтраіх: Тата, ты і Андрэйка, а яшчэ раней атрымаў ліст з фатаграфіяй, дзе Андрэйка з бабуляю.
Мама, я вельмі ўдзячны за гэтыя фатаграфіі, а таксама ўдзячны за вінщаванне са святам.
Я Вам выслаў паштоўку.
 Мама, у мяне ўсё добра, здароўе выдатнае, а кормяць цудоўна.
Мамуля, у нас зноў стала цёпла. Тата, мы перайшлі ўжо на зімовую форму адзення і цяпер ходзім не ў паў-бацінках, а ў ботах. Далі цёплую надельную бялізну. Тата, і асабліва, Мама, Вы не перажывайце, калі ад мяне доўга не будзе лістоў, галоўнае, Вы не чакайце. Тата, пятнаццатага лістапада ідзём у горы. Сам ведаеш, навошта, усё можа здарыцца, але усё добрае застанецца. Тата, на колькі ідзём, не ведаю, так што, можа, месяц, можа, болей лістоў не будзе. Не хвалюйся, калі ласка.
Мама і Тата, як ваша здароўе? Як у Андрэйкі ідзе вучоба? Тата, сёння
7    лістапада і ў нас у батальёне будзе святочны абед, усё салодкае і смачнае, але дома разам з Вамі адзначаць яго лепей.
Тата, як адчувае сябе бабуля, а калі паедзеш у вёску, перадай бабулі вялікае прывітанне і моцнага ёй зда роўя на доўгія гады жыцця.
Татуля, мілы, ты не разумеет, як я цябе люблю і як мне цябе не хапае, мой дарагі, у цяжкую хвіліну.
Ну вось і ўсё.
Цалую Вас, Тата, Мама і Андрэй.
Да пабачэння, Iгар.
7. 11. 84".

3    ліста камандзіра часці:
" Але прыйшоў час роце, у якой служыў Ігар, ісці на баявыя дзеянні. Яна годна выканала задачы, пастаўленыя камандаваннем, і немалая заслуга ў тым радавога Кароткага Ігара Міка лаевіча, які паказаў незвычайную кемлівасць, вынослівасць, веданне справы і таму неўзабаве быў назначены ў групу сапёраў, што забяспеч-вала рух разведвальнага падраздзя лення ў гарах. Душманы часта мініруюць  горныя сцежкі, а таму сапёры заўсёды наперадзе, правяраюць шлях. Так было і на гэты раз. 11 снежня 1984 года разведдазор указанага падраздзялення, у складзе якога быў Ігар, трапіў у засаду. Тут няма памылкі камандзіра, бо добра арганізаваную засаду ў скалах загадзя выявіць практычна немагчыма. На гэты выпадак І ідзе наперадзе дазор, каб не трапіла пад удар усё падраздзяленне.
    Гэта неабходная рызыка. Душманы адкрылі агонь па дазоры ва ўпор з-за Скал. Ігар умомант даў чаргу ў адказ са свайго аўтамата — прыкрыў та-
варышаў. Практычна ўвесь агонь узяў на сябе, даючы магчымасць таварышам адскочыць за выступ скалы. Страляць Ігар навучыўся, яго сябар Яфрэйтар Сімакоў бачыў, як пасля другой чаргі Кароткага адзін з душманау зваліўся са скалы. Але тыя, што заселі, таксама стралялі, трэцяй чаргі Ігар зрабіць не паспеў...
Мікалай Васілевіч. Віцька Купрэй-чык вярнуўся з Афганістана, ён на год    пазней Ігарка прызываўся.
«Дзядзька Коля, я вам перадаю вялі-кае прывітанне! " — "Ад каго? " —
"Я сустрэў камандзіра ўзвода, з якім Ігар быў на заданні, і ён расказаў, як загінуў Ігар...
Так, іх дазор наткнуўся на заса ду. Ігар быў паранены. Узяў агонь на сябе... Побач — камандзір узвода. I такая сітуацыя — каму адыходзіць?
—    Вы ідзіце! —крычыць Ігар.
—    Не, ты! — загадвае камандзір.
Ігар быў смяротна паранены некалькімі кулямі...
Сябры двое сутак насілі яго з сабою, каб не аддаць душманам. «Цаной жыцця Ігара я застаўся жывы, — ска-заў камандзір. — Перадай паклон бацькам... "
Мікалай Васілевіч. У камандзіра-вым лісце так расказана пра гібель сына. А той чалавек, які суправаджаў яго, сказаў, што Ігар быў забіты адной куляй у горла...
Вера Міхайлаўна. Коленька, супа-койся!.. А вось гэты ліст Ігарок да слаў мне да дня нараджэння. (Дастае з сумачкі, якую ўсюды носіць з сабой, салдацкі канверт. У ім — танюсенькія пялёсткі ружы. Чорныя. ) Гэта афганская ружа. Яна — Чырвоная, пачарнела толькі...
Памятаю, пайшла да міністра: помнік сыну нiяк не можам заказаць. Ва ўсіх граніт Чырвоны, і нам хацелася сыночку...
Мікалай Васілевіч. Гэта быў намеснік міністра. Ен мне так заяўляе: -"А чаму вы спяшаецеся? Вы хадзіце на магілку, кветачкі кладзіце... "
Маладзейшы за мяне — і такi... Хто ж цябе па гэты пост паставіў? Ты мне, можа, яшчэ скажаш, па якой цане кветачкі купляць? Дарадчык!
Вера Міхайлаўна. Паехалі ў Каля дзічы заключаць пагадненне на выраб помніка — там таксама грубасцю сустракаюць. Без нашай згоды памянялі ўмовы: нешта ў праекце абрэзалі, спрасцілі... Чаму?
«Ах, так, ну гэта табе абыдзецца ў капеечку! » — пагразіў мужу чыноўнік. Вось другое пагадненне — яно ўжо на тысячу даражэйшае... Але бог з імі, з грашыма, хаця яны нам і нялёгка даюцца...
Мікалай Васілевіч. Крыўдна дру гое... Наш Ігарок павінен быў ісці на службу, скажам, сёння. А яшчэ там сынок аднаго — на машыне ўсё пад-катваў — заўтра. I раптам майму — адтэрміноўка на дзень. А той на машыне прыехаў, і яго сынок пайшоў... Што я ў яго спытаю?.. I вось, сустракаю неяк яго нядаўна, а ён кажа мне проста ў вочы: «А мой пайшоў тады ў Германію! Ужо чаго мне гэта каштавала, але сына збярог... »
Хавалі Ігара Кароткага ўсёй школай, усёй вуліцай Ландэра. I ў вёсцы Лешніца пра бяду даведаліся...
Прыехала бабуля, васьмідзесяціга довая Праскоўя Васілеўна.
Усё помняць людзі...
Помняць гаротны крык бабулі над труною ўнука:
Людцы добрыя, за што?!


 




Примечание - за то время, когда создавалась данная версия книги памяти, вместо автора (Павел Цупик, который создавал и затем дополнял эту версию книги памяти с 12.2003 по 11.2018) на нынешнее время может быть уже и другой администратор, отсюда просьба сначала смотреть раздел "Контакты"  в общем разделе, чтобы не было претензий, что письма по электронной почте не всегда отвечены.

Если вы желаете что-либо рассказать или написать об этом человеке,мы можете написать письмо
на один из адресов электронной почты администратору этой страницы и/или прислать фотографии
(щёлкните по ссылке адреса электронной почты,чтобы администратор мог отличить ваше письмо
от других приходящих писем и впишите пожалуйста фамилию,имя и отчество павшего, о ком вы
хотите написать,а в отдельных случаях и год гибели,когда среди павших встречаются полные тезки):

afganmemorial@gmail.com    afganmemorial@yandex.ru