В Вооруж. Силы СССР призван 13.11.79 Слуцким ОГВК. В Респ. Афганистан с февр. 1980. Во время боевых действий проявил себя смелым, решительным, хорошо владеющим вверенным ему оружием воином. Погиб 20.10.1980 в бою. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен на родине. КАНДЫБОВIЧ Мікалай Мiкалаевiч Нарадзіўся 24.2.1961 г. ў в. Мусічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Беларус, Бацькі працуюць у калгасе імя Леніна: маці, Толкач Ніна Фёдараўна, даяркай, бацька Мкалай Мікалаевіч, сторажам. У 1978 г. Мікалай скончыў сярэднюю школу ў в. Маяк. Працаваў у калгасе, займаўся ў школе ДТСААФ. У 1979 г. прызваны ў Савецкую Армію Слуцкім АГВК, накіраваны ў Афганістан. Радавы М. М. Кандыбовіч загінуў 20.10.1980 г. Пахаваны ў в. Мусічы. ...У той дзень атрад, у якім знаходзіўся М. М. Кандыбовіч, пры вымананні задання камандавання быў абстраляны душманамі. Асколкамі гранаты, што разарвалася побач, былі паранены М. М. Кандыбовіч і камандзір атрада, які страціў прытомнасць. Сцякаючы крывёю, Мікалай пачаў выносіць з поля бою свайго камандзіра. Аднак іх насцігла душманская куля, і яны абодва загінулі. Азвярэлыя душманы здзекаваліся над іх целамі. |