В Вооруж. Силы СССР призван 23.4.84 Чашникским РВК. В Респ. Афганистан с июля 1984. Во время боя 26.7.1985 в ущелье Панджшер с группой товарищей прикрывал отход роты, попавшей под обстрел пр-ка. Огнем из пулемета поразил неск. огн. точек. В этом бою погиб. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в дер. Старые Лавки Чашникского р-на. КАМЕКА Мікалай Мікалаевіч Нарадзіўся 18. 2. 1966 г. ў г. Новалукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Клаўдзія Фёдараўна, працуе поварам у прафілак-торыі Лукомскай ДРЭС, бацька, Мікалай Канстанцінавіч, машыністам кампрэсарнай устаноўкі на заводзе «Этон». Мікалай скончыў СШ N 1 г. Новалукомля, у 7—9 класах вучыўся ў спецыялізаваных спартыўных школах у Віцебску і Мінску. Кандыдат у майстры спорту па веславанні. Пасля сканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Новалукомскім ПТВ № 83 па спецыяльнасці электразваршчык. У красавіку 1984 г. прызваны ў Са-вецкую Армію Чашніцкім РВК. Радавы М. М. Камека загінуў 26. 7. 1985 г. Пахаваны ў в. Старыя Лаўкі Чаш- ніцкага раёна. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа». Імя М. М. Камекі прысвоена піянерскай арганізацыі Новалукомскай СШ № 1, дзе ён вучыўся. Штогод праводзяцца раённыя спаборніцтвы юных хакеістаў на прыз РК ЛКСМБ імя Мікалая Камекі. ... Разведгрупа ішла ў галаўным дазоры наперадзе асноўных сіл. Душманы пра-пусцілі яе, каб знішчыць увесь атрад. Аднак хлопцы заўважылі засаду. Завязаўся бой. Сілы былі няроўныя. Уся разведгрупа загінула, у т. л. і М. Камека. |