В Вооруж. Силы СССР призван 23.5.85 Копыльским РВК. В Респ. Афганистан с авг. 1985. Неоднократно принимал участие в боевых выходах, засадных действиях и досмотре караванов. Действовал смело, инициативно и находчиво. 19.01.1986 вертолет, на котором группа возвращалась после выполнения боевого задания, был подбит и взорвался. К., находившийся в вертолете, погиб. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен на родине. КАЛЕВИЧ Дмитрий Иванович Нарадзіўся 5.2.1967 г. ў в. Нізкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Бацькі працуюць на племзаводзе імя Ф. Э. Дзяржынскага: маці, Аляксандра Рыгораўна, даяркай, бацька, Іван Іосіфавіч, трактарыстам. У 1984 г. Дзмітрый скончыў Капыльскую сярэдняю школу № 1, у 1985 г.— з адзнакай Мінскае ПТВ N° 107. Працаваў на Барысаўскім хрусталёвым заводзе. У маі 1985 г. прызваны ў Савецкую Армію Капыльскім РВК. У лістападзе 1985 г. накіраваны ў Афганістан. Загінуў 19.1.1986 г. Пахаваны на радзіме, у в. Нізкавічы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У музеі мужнасці Дзяржынскай сярэдняй школы экспануюцца матэрыялы пра Дз. I. Калевіча, на племзаводзе імя Ф. Э. Дзяржынского скага ўстаноўлены прыз яго імя для лепшых экіпажаў зернеўборачных камбайнаў. ...У пісьме баявых сяброў родным Дзімы пра абставіны яго гібелі гаварылася наступнае: «Гэта здарылася 19.1.1986 г. Раніцай для выканання баявой задачы на верталётах вылецела група, у складзе якой быў і Дзімка. Вяртаючыся ў 8.55 з баявога задання, верталёт, у якім быў Дзіма, пачаў рэзка зніжацца. Але гэта было не прызямленне. На нашых вачах верталёт падаў. Калі мы пад'ехалі на месца падзення, Дзімкі ўжо не было ў жывых». |