Нарадзіўся 20.11.1942 г. ў в. Чернова Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Беларус. Член КПСС з 1965 г. Бацька, Васіль Нічыпаравіч, загінуў у 1945 г. ва Усходняй Прусіі, маці, Антаніна Фядосаўна, пенсіянерка, ыве ў в. Слабада Чэрвеньскага раёна. У 1960 г. Мікалай скончыў Руднянскую сярэднюю школу, у 1961 г. прызваны в Савецкую Армію Чэрвеньскім РВК, служыў шафёрам. Пасля дэмабілізацыі скончыў Мінскі аўтамеханiчны тэхнiкум i працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе старшым майстрам. У чэрвені 1985 г. быў накiраваны ў Афганістан для аказання тэхнічнай дапамогi.Памёр там 28.10.1985 г. ад сардэчнай недастатковасцi.- Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Мінску.У М.В Зыля засталася сям'я. Жонка, Марыя Іванаўна,працуе інжынерам-тэхнолагам на Мінскім аўтазаводзе, дачка Святлана — выхавальніца дзіцячага сада, сын Сяргей вучыцца ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы. |