Назад в общий раздел

Назад в список павших на букву З

Назад в список павших по 177 мсп

Назад в список павших по республике Беларусь

ЗЫЛЕВИЧ Иван Владимирович


Вот эти данные были взяты из Всесоюзной книги памяти: 

ЗЫЛЕВИЧ Иван Владимирович, рядовой, разведчик, род. 17.8.1964 в дер. Бостынь Лунинецкого р-на Брест, обл. БССР. Белорус. Учился в СПТУ-146 в г. Лунинец.
В Вооруж. Силы СССР призван 29.9.82 Лунинецким ОГВК.
В Респ. Афганистан с дек. 1982.
Неоднократно участвовал в боевых опер-ях, проявляя при этом храбрость, самоотверженность и боевое мастерство. 23.9.1984, будучи часовым, бдительно охранял позиции арт. батареи. Заметив мятежников, открыл по ним огонь из автомата и вел бой, пока пуля не сразила его.
Благодаря самоотверженным действиям 3. батарея смогла своевременно занять огн. позиции и отразить нападение пр-ка.
За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно).
Похоронен в дер. Бостынь.


Вот эти данные были взяты из белорусской книги памяти:
 

ЗЫЛЕВІЧ Іван Уладзіміравіч
Нарадзіўся 17.8.1964 г. ў в. Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Бацькі жывуць у в. Бастынь: маці, Лідзія Піліпаўна, пянсіянерка, бацька, Уладзімір Іосіфавіч, працуе будаўнiком ў калгасе «Шлях Леніна». У 1981 г. Іван скончыў Бастынскую сярэднюю школу, вучыўся ў Лунінецкім ПТВ     № 146,
ў верасні 1982 г. прызваны ў Савецкую Армію Лунінецкім АГВК. 3 1983 г. служыў у Афганістане. Радавы I. У. Зылевіч загінуў 23.9.1984 г. пры выкананні баявога задання. Пахаваны ў в. Бастынь. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. На будынку школы, у якой вучыўся I. У. Зылевіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.

3 успамінаў сястры I. У. Зылевіча Алены

Нас было трое ў сям’і: старэйшая Вера, потым Іван, затым я. Розніца з     братам — чатыры гады. Калі браць школьнае жыццё, то гэта вельмі адчуваецца. Але брат ніколі не падкрэсліваў свой узрост. Наадварот, у нас склаліся такія адносіны, што маё слова было апошнім. I не Іван мяне тузаў за косы, а я яго калаціла, калі была нечым незадаволена.
Ён мог мяне папросту закінуць, ну, хоць на шафу. Высокі, дужы, моцны. А яго захапленне спортам проста прыемна здзіўляла. У нас у двары расце вялікая прыгожая бяроза. Дык ён на ёй канат павесіў і лазіў штодзённа. I не толькі сам займаўся, але і суседскага хлопчыка прыцягваў: вучыся, маўляў, у жыцці спатрэбіцца. Цяпер Коля Дырман ужо ў сёмым класе, сам па тым канаце лазіць...
А Іван паўсюдна знаходзіў магчымасць для фізічнага развіцця. Восенню капаем бульбу за тры кіламетры ад вёскі — дык ён дахаты бяжыць. Вось такі крос. А зімой не адарвацца ад хакея. Не сказала б, што шмат часу ўдзяляў вучобе. За сябрамі, за кампаніяй не было калі ўрокі рыхтаваць. Дома падручнікаў амаль не адкрываў. Але вучыўся нармальна, без двоек, відаць, здольнасці былі.
I мне ўсе задачкі па матэматыцы рашаў.
Лес у нас блізка. Напэўна, уплываў на звычкі. Іван вельмі любіў збіраць ягады і грыбы. Аднак самае вялікае захапленне — рыбалка. Рыбай проста завальваў нас, не было куды яе дзяваць. Звычайна лавіў паблізу, у на вакольных канавах, а некалькі разоў ездзіў на Чорнае возера. Вось тады мама вельмі перажывала...
А наогул брат не дастаўляў клопату, як часам іншыя падлеткі. Вынік мацярынскага выхавання, бацька больш працай займаўся. А мама, можна сказаць, па сучасных мерках трымала Івана ў «яжовых рукавіцах». Лупцавала да 10-га класа, калі што ўтворыць. Ніякіх страшных «злачынстваў», зразумела, за ім не вадзілася. Вось, напрыклад, пачаў курыць — дзе ж адстаць ад сяброў? Дык мама купіла пачак цыгарэт і ледзь не накарміла яго імі. Больш не сваволіў.
Я, хаця і малая была, але зразумела лагоднасць і роўнасць яго характару.
I не раз гаварыла: вось будзе камусьці муж зайздросны. Спакойны, працаві ты, мяккі... Бацька ж не ведаў ні кароў пасвіць, ні сена назапашваць. Іван ні ад якой работы не адмаўляўся, быццам на ўсё жыццё хацеў нарабіцца...
А як ганарылася сваім братам, калі да яго прыходзілі аднагодкі! Іван добра іграў на гітары, спяваў. Адну гітару бацькі купілі, а другую — электрычную — з першай стыпендыі ў вучылішчы набыў. Суседскія дзяў-чаты прыводзілі ў госці гарадскіх сябровак, і я бачыла, якімі закаха і нымі вачыма глядзелі ўсе на брата. А ён такі сарамлівы быў, нават дзіўна: высокі, прыгожы, умелы...
Восенню праводзілі ў армію. У вучэбцы служыў ва Узбекістане. Маці пачала аб нечым здагадвацца. Мне доўга ўдавалася яе падманваць, нават калі Іван стаў пісаць з Афганістана. Галоўнае — своечасова ўбачыць і прапусціць небяспечны радок. Аднойчы не заўважыла, яна прачытала. Як цяжка стала чакаць пісьмаў! А яны, бывала, на 1—2 месяцы знікалі. Тады я хавала стары ліст, сцерагла паштальёнку, ішла да яе, а потым бегла да маці: пісьмо! I чытала, нешта на хаду прыдумваючы. Але мацярынскае сэрца — вяшчун, хутка яна разгадала мае хітрыкі і перастала верыць...
У пісьмах ён мала пісаў пра службу. Ведалі, што служыць у разведроце, ходзіць на «зялёнку». Аднойчы спытала: ці іграеш на гітары? Адказау коратка: вельмі рэдка, часу не хапае.
I    дадаў, што бачыў земляка, Вiцю Канапацкага з Дзятлавіч, рады вельмі - Іван і ў салдатах заставаўся такім жа ласкавым і ўважлівым. У кожным канверце мы нешта цікавае знаходзіль бацьку лязо пасылаў, мне — малюнкі' адбіткі. Вось толькі для маці не мог нічога прыдумаць, абяцаў: я табе пры-вязу, мама. Відаць, дамоў рыхтаваў' ся... Калі пахавалі, на наступны дзень пісьмо атрымалі: сустракайце мяне з падарункамі, пра ўсіх паклапаціўся.
У магілу маці палажыла ўсе яго рэчы: і цывільныя, і з таго рукзака што прывезлі з труной, нават абедзве гітары. Толькі фотаздымкі пакінулi.
Маці патрабавала: няхай усё сыну будзе, нам нічога не трэба.
I сапраўды,ён не трэба быў нават белы свет. Ад слёз яна аслепла. Цяпер, праўда, зрабілі аперацыю, адно вока бачыць. А бацька белым белым стаў у адна-чассе. I пазбягае цяпер кампаній. Раней любіў ганарыцца сынам перад іншымі мужыкамі, а цяпер што...
Ужо пяты год пайшоў з часу яго гі белі. Маці літаральна на наступны дзень пасля пахавання заявіла: Іван жывы.
Можа, у палон трапіў.
Я бачыла яго ў сне, ён прасіў: не плач, мама, гэта не мяне пахавалі, я бокам прыйшоў. Спачатку мы спрабавалі ўгаворваць яе, але ў апошні час усё
часцей сніцца мне мой брат: то хлеба просіць, то расказвае аб нечым.
Розум адмаўляе ў надзеі, а сэрца патрабуе: чакайце мяне, і я вярнуся...
Цяпер пасля ЗАГСа маладыя ідуць да магілы загінуўшых воінаў. Нядаўна ажаніўся наш дваюрадны брат — таксама «афганец», усклалі з нявестай кветкі на магіле. Хутка маё вяселле.
I    мы пойдзем да Івана...

3 пісем I. У. Зылевіча сястры Веры
18 ліпеня 1983 г.
Привет из Хинджана!
Здравствуйте, Вера, Коля и вся ваша семья! С горячим солдатским приветом к вам Иван. Вера, мне уже и Лена и т. Вера писали, что у меня есть уже племянник. Я этому очень рад, поздравляю тебя. Напиши мне, как вы думаете его назвать или уже назвали. У меня, как и раньше, всё хорошо. Служба идёт нормально, здоровье отличное, что-то и никакая болезнь не берёт, как-то везёт, за эти 10 месяцев даже ни разу не обратился в санчасть за помощью, а здесь у нас чёрт знает сколько болеет. Вчера получил письмо от Володи т. Надиного, он служит далековато от меня, недалеко от Кабула. Писал, что встретил двух пацанов из Дятлович, которые вместе со мной шли в армию. Погода здесь хорошая, правда, по сравнению с нашей здесь жарко, но не так, как в других местах Афганистана. Чуть-чуть подувает ветер... Дождя уже не было где-то месяца два.
Думаю перевестись в разведроту, а то здесь уже что-то тихо, а там всё время в операциях участвуешь и время идёт быстрей...
Пиши, как твоё здоровье, вас всех тоже, какие новости в деревне...
Привет из Хинджана!
Служба моя по-прежнему идёт нормально. Через две недели уже и пройдёт половина моей службы... К службе привык и чувствую себя как дома, правда, некоторый раз очень тянет домой...
Где сейчас мать, в больнице или уже дома? Уже, видимо, половину картошки выкопали...
Вера, ты спрашивала насчёт гитары, пусть она так и лежит, только струны отпустите, если они натянуты.








Примечание - за то время, когда создавалась данная версия книги памяти, вместо автора (Павел Цупик, который создавал и затем дополнял эту версию книги памяти с 12.2003 по 11.2018) на нынешнее время может быть уже и другой администратор, отсюда просьба сначала смотреть раздел "Контакты"  в общем разделе, чтобы не было претензий, что письма по электронной почте не всегда отвечены.

Если вы желаете что-либо рассказать или написать об этом человеке,мы можете написать письмо
на один из адресов электронной почты администратору этой страницы и/или прислать фотографии
(щёлкните по ссылке адреса электронной почты,чтобы администратор мог отличить ваше письмо
от других приходящих писем и впишите пожалуйста фамилию,имя и отчество павшего, о ком вы
хотите написать,а в отдельных случаях и год гибели,когда среди павших встречаются полные тезки):


afganmemorial@gmail.com    afganmemorial@yandex.ru