В Вооруж. Силах СССР с 10.11.66. Окончил Рязанское ВВДКУ. В Респ. Афганистан с дек. 1979. Неоднократно принимал участие в боевых опер-ях. 16.11.1981 в провинции Кабул, находясь в составе пар.-дес. роты, во время боя действовал смело и решительно, увлекая воинов за собой. В ходе боя погиб. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды и Красного Знамени (посмертно). Похоронен на кладбище "Ропно" Полоцкого р-на Витеб, обл. Его именем названа улица в Витебске. ГУРЫНАЎ Станіслаў Міхайлавіч Нарадзіўся 21.5.1947 г. ў в. Верашчагінская Плясец-кага раёна Архангельскай вобласці. Рускі. Член КПСС з 1969 г. У 1966 г. Станіслаў скончыў сярэднюю школу рабочай моладзі № 1 у г. Джэзказгане Казахскай ССР. Працаваў мулярам-мантажнікам. У 1966 г. прызваны ў Савецкую Армію Джэзказганскім ГВК. У 1969 г. за-стаўся на звыштэрміновую службу. У 1970 г. стаў курсантам Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча. Экстэрнам вытрымаў экзамены за поўны курс гэтага вучылішча. 3 1970 г. служыў у Туркестанскай ваеннай акрузе, з снежня 1979 г.— у Беларускай ваеннай акрузе, адкуль праз некаторы час адным з першых быў накіраваны ў Афганістан. Маёр С. М. Гурынаў загінуў 16.11.1981 г. ў час ліквідацыі банды душманаў пад Кабулам. Пахаваны ў в. Ропна Полацкага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа». Яго імем названа вуліца ў Віцебску. У С. М. Гурынава растуць дачка Алена І сын Сяргей, ЯКІЯ разам з маці, Людмілай Піліпаўнай, жывуць у Віцебску. 3 пісьма С. М. Гурынава жонцы 16 чэрвеня 1981 г. ...Действительность сейчас очень суровая и сложная и может поставить нас перед новыми какими-то фактами в интересах страны. ....Для настоящей полной человеческой любви нам нужен мир, который обеспечивается нелегко. 3 запісной кніжні С. М. Гурынава ... Никакого очковтирательства. Лучше горькая правда, на какой хоть можно провести детальный анализ... ... Готовить л/с (личный состав.— Рэд.) к высокоактивным б/д (боевым действиям.— Рэд.) днём и ночью с использованием напряжения сил. ...Гл. обязанность командиров лично обучать своих подчинённых. ...Проявлять заботу о л/с. Вести беспощадную борьбу с расхитителями. К лодырям и бездельникам — нетерпимость. ...Панфилов Олег Александрович — убит, Василевич — ранен, Черёму-хин — ранен... (нататкі да палітданясення.— Рэд.) |