В Вооруж. Силы СССР призван 29.10.85 Лоевским РВК. В Респ. Афганистан с марта 1986. Во время следования по маршруту Пули-Хумри — Кабул 18.5.1986 в р-не нас. пункта Багран колонна, в которой он вел автомобиль, подверглась обстрелу. Заняв оборону в укрытии, Г. вел огонь из автомата. В это время его машина загорелась. Чтобы огонь не перекинулся на колонну, он бросился к своему автомобилю и вывел его на обочину, но получил смертельное ранение и сгорел в машине. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в дер. Чаплин. ГРЫЦКОЎ Юрый Уладзіміравіч Нарадзіўся 16.4.1966 г. ў в. Чаплін Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Таццяна Яфімаўна, пенсіянерка, бацька, Уладзімір Маркавіч, працуе ў калгасе. У 1981 г. Юрый скончыў 8 класаў Чаплінскай сярэдняй школы, у 1985 г.— Буда-Кашалёўскі саўгас-тэхнікум, атрымаў прафесію тэхніка-механіка і вадзіцеля аўтамабіля. Працаваў у роднай гаспадарцы. Восенню 1985 г. прызваны ў Савецкую Армію Лоеўскім РВК. Служыў у Афганістане, быў ва-дзіцелем. Радавы Ю. У. Грыцкоў загінуў 18.5.1986 г. пры выкананні баявога задания. Пахаваны на радзіме, у в. Чаплін. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. 3 артикула «Памяць аб беларускім хлопцу» ў лоеўскай райгазеце «Серп і молат» ад 16 студзеня 1988 г. Цяжкія дарогі Афганістана. Але машына ні разу не падводзіла Юрыя, бо ён клапаціўся аб ёй, нібы аб жывой. Не раз адзначалі камандзіры стараннасць маладога воіна. I не выпадкова, што месца ў калоне яму давяралі ў канцы, куды ставяць найбольш вопытных вадзіцеляў. У той апошні для радавога Грыцкова рэйс калона рухалася з грузам харчоў. Пройдзены самыя небяспечныя ўчаст-кі. Да Кабула заставалася каля 20 кі-ламетраў. Гэты ўчастак лічыўся бяспечным. Спала напружанне, якое цягнулася некалькі гадзін. Але бяда падсцерагла за паваротам. Не рашыліся душманы напасці на ўсю калону, уда-рылі па апошніх машынах. Яркім факелам успыхнула ідучая ўперадзе яго, перагарадзіўшы дарогу. Можна выскачыць, схавацца сярод камянёў... Ведаў Юрый, што запавольваючы ход машыны, ён ідзе на смяртэльную рызыку, становіцца лёгкай мішэнню. Але ён збавіў скорасць, каб аб’ехаць палаючую машыну. Выбух гранаты абарваў яго жыццё. Загадам камандуючага войскамі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі ўстаноўлены пераходны вымпел імя радавога Ю. Грыцкова. Ен штогод уручаецца лепшаму аўтамабільнаму падраздзяленню акругі... У філіяле Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны «Бiтва за Днепр» знаходзяцца баявая ўзнагарода і дакументы героя, у Чаплінскай сярэдняй школе абсталяваны стэнд, прысвечаны жыццю і подзвігу Юрыя Грыцкова. 3 пісьма настаўніцы Чаплінскай СШ Л. П. Варановіч у выдавецтва Весёлый, общительный, с чувством Юмора, таким запомнился мне Юра. Рядом с Юрием жил мальчик, с которым он всегда играл. Некоторые могут сказать: «Что тут такого? Все мальчики играют друг с другом, если они соседи». Да, это так. Но дело в том, что этот мальчик — инвалид. С ним никто не хотел дружить, а Юра играл с ним и жалел его. Юра увлекался фотографией, любил музыку. Ко всему этому он приобщил и своего соседа. Своим душевным теплом, добротой он согрел человека, которого все обходили стороной. Тяжело писать о юном человеке в прошедшем времени. Тем более вдвойне тяжело, если он был постоянно у тебя на глазах, а кроме хорошего, ничего о нём нельзя сказать... |