В Вооруж. Силы СССР призван 14.5.80 Червенским РВК. В Респ. Афганистан с авг. 1980. Неоднократно доставлял боеприпасы, продовольствие и военное имущество в р-ны проведения боевых опер-и. 24.5.1981 автомоб, колонна, в составе которой он вел автомобиль, следовала по маршруту Термез — Кабул и подверглась интенсивному обстрелу. При отражении нападения Г. был тяжело ранен, но продолжал вести огонь из автомата, пока последние силы не оставили его. За мужество и отвагу нагр. орд. Красной Звезды (посмертно). Похоронен в дер. Дубники. ГРЫБКО Сяргей Іванавіч Нарадзіўся 11.4.1961 г. ў в. Дубнікі Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Бацькі, Надзея Мікалаеўна і Іван Васілевіч, пенсіянеры. У 1978 г. Сяргей скончыў Велікапольскую сярэднюю школу, вучыўся на курсах ДТСААФ на вадзіцеля. Працаваў шафёрам у калгасе «Перадавік». У маі 1980 г. прызваны у Савецкую Армію Чэрвеньскім РВК. Служыў у Афга-ністане. Радавы С. I. Грыбко загінуў 24.5.1981 г. Пахаваны ў в. Дубнікі. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа». ...Пра той апошні для Сяргея бой успамінае яго сябар-саслужывец Ю. Смоленскі: «Калона расцягнулася кіламетры на два, першыя ЗІЛы ўжо ўзнімаліся ўверх, апошнія ж толькі ўзыходзілі на серпанцін. Была раніца, яшчэ і дзесяці не было, а сонца ўжо абяцала бяз- літасную гарачыню. I раптоўна — гэта заўсёды здавалася раптоўным, хаця нападу чакалі у кожным рэйсе і кожную хвіліну,—застрачылі аўтаматы і кулямёты, потым да іх далучыліся гранатаметы. Адзін паразіў машыну ў калоне. Стварылася пробка. Мы усе заляглі каля сваіх ЗІЛаў, сталі адстрэльвацца. Тактыка душманаў была нам вядома... Стральба ішла некалькі гадзін. Патроны былі на зыходзе. У нас ужо з явілася шмат параненых, забітых. Мяне ўвесь час непакоіла: як там Сяргей?.. ён быў вельмі харошым, добрым, простым чалавекам. I мары яго былі простымі- хацеў зярнуцца дадому, да бацькоў, у свой калгас «Перадавік», жыць там, працаваць шаферам. Атрымалася інакш...». |